Белорусские сочинения - Кастусь Каліноўскі - Жыццёвы шлях Кастуся Каліноўскага і яго рэвалюцыйна-асветніцкая дзейнасць (3)

Жыццёвы шлях Кастуся Каліноўскага і яго рэвалюцыйна-асветніцкая дзейнасць (3)


Калiноускi Кастусь, ен жа Канстанцiн Вiкенцiй Сямёнавiч; псеуданiмы: Яська гаспадар з-пад Вiльнi ,Xамовiч, Вiтажэнец i iнш.; 21.1(2.2). 1838—10(22).3.1864

Рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель, публiцыст i паэт, кiраунiк паустання 1863—64 на Беларусi i у Лiтве. Нарадзiуся у в. Мастауляны Гродзенскага пав. (цяпер Беластоцкае ваяв.). 3 незаможнага шляхецкага роду. Продкi Кастуся на працягу амаль ста гадоу валодалi маёнткам Калiнава у Бранскай зямлi на сумежжы Расiйскай iмперыi i Рэчы Паспалiтай, але у 2-й палове 18 ст. маёнтак быу прададзены i Калiноускiя сталi беззямельнай шляхтай. Мацi, Ве-ранiка Рыбiнская, памерла маладой, калi Кастусю было 5 гадоу. Бацька, Сямён Сцяпанавiч, быу разумным i энергiчным чалавекам. У в. Мастауляны на зямлi памешчыка Радавiцкага у 1835 ён заснавау невялiкую ткацкую фабрыку (па сутнасцi майстэрню), дзе выраблялiся сурвэткi, абрусы i iнш. льняныя вырабы, дамогся добрай якасцi i канкурэнтаздольнасцi прадукцыi. Потым разам з другой жонкай, Iзабелай Лазарэвiч, набыу невялiкi фальварак Якушоука паблiзу мяст. Свiслач у Ваукавыскiм пав. Туды у 1849 перабралася сям'я, а таксама была пераведзена фабрыка. У 1855 бацька дамогся зацвярджэння сенатам Kaлiнoycкix у дваранскiх правах. Але i матэрыяльнае становiшча сям'i, у якой [ ад двух шлюбау было 18 дзяцей, па-ранейшаму заставалася цяжкiм. У 1847 Калiноускi. паступiу у 1-ы клас Свiслацкай, гiмназii, вядомай не толькi педагагiчнымi дасягненнямi, але i багатымi традыцыямi удзелу навучэнцау у вызваленчай барацьбе. Вялiкi уплыу на Калiноускага зрабiу яго старэйшы брат Вiктар. Пасля сканчэння вучылiшча (каля 1852) Калiноускi тры гады жыу у Якушоуцы, дапамагаючы бацьку па гаспадарцы i займаючыся самаадукацыяй. Biктap, стаушы студэнтам Маскоускага унiверсiтэта, клiкау яго да сябе. Да таго ж у краiне пачалося грамадскае ажыуленне, звязанае з паражэннем царызму у Крымскай вайне i смерцю Мiкалая I. У такi час цяжка было уседзець на вёсцы. У канцы 1855, напярэдаднi свайго пауналецця, Калiноускi паехау у Маскву да брата з намерам паступiць ва унiверсiтэт. Але неузабаве у братоу змянiлiся планы, i летам 1856 яны перабралiся у Пецярбург. Калiноускi паспяхова здау уступныя экзамены ва унiверсiтэт i стау студэнтам 1-га курса юрыдычнага факультэта па разрадзе камеральных навук, якi рыхтавау да гаспадарчай або адмiнiстрацыйнай кар'еры i давау добрую агульную адукацыю. Апрача юрыдычных навук Калiноускi вывучау рускую i усеагульную гiсторыю, палiтэканомiю, статыстыку, логiку, псiхалогiю, заалогiю, батанiку, сельскую гаспадарку, тэхналогiю, архiтэктуру, рускую i французскую мовы. Студэнцкiя гады мелi вырашальнае значэнне для станаулення рэвалюцый-нага светапогляду Калiноускага. Ён захапляуся публiкацыямi у «Современнiке» i «Колоколе», творамi рэвалюцыянерау-дэмакратау, а магчыма, i асабiста быу знаёмы з правадырамi рускай рэвалюцыйнай дэмакратыi М.Чарнышэускiм, М.Дабралюбавым i Т.Шаучэнкам, якi таксама жыу тады у Пецярбургу. У тыя бурныя часы у студэнцкiм жыццi Калiноускi неаднаразова выбiрауся бiблiятэкарам-кiраунiком арганiзацьi студэнтау «Огул»— выхадцау з Польшчы, Беларусi Лiтвы i Украiны, узначальвау у «Огуле» найбольш радыкальнае крыло. 3 утварэннем каля 1858 у Пецярбургу ваенна-рэвалюцыйнай арганiзацыi Серакоускага—Дамброускага браты Калiноускiя сталi яе актыунымi дзеячамi. Жьлi яны у Пецярбургу на заробюкi Вiктapa, якi перапiсвау гiстарычныя дакументы, i невялiкую стыпендыю, прызначаную Калiноускаму у 1858. Каб здабыць дадатковыя сродкi, Калiноускi займауся рэпетытарствам, а нярэдка быу вымушаны звяртацца за дапамогай у рэктарат. Вядома таксама, што ён цяжка хварэу, асаблiва у кастрычнiку 1859. Тым не менш ён выдатна вучыуся i летам 1860 паспяхова скончыу унiверсiтэцкi курс, а пасля падачы дысертацыi у студзенi 1861 зацверджаны папячыцелем Пецярбургскай навучальнай акругi у ступенi кандыдата правоу. Атрымаушы у лютым 1861 дыплом, ён праз 2 тыднi быу ужо у Biльнi, дзе зpa6iy безвынiковую спробу уладкавацца на службу ва упрауленiе мясцовага генерал-губернатарства. Вяртанне Калiноускага на радзiму супала з моцным уздымам вызваленчага руху на Беларусi i у Лiтве, выклiканага абвяшчэннем сялянскай рэформы i абвастрэннем палiтычнай сiтуацыi у Pacii i Польшчы. Калiноускi стау ад-ным з правадыроу гэтага руху, лiдэрам яго дэмакратычнай плынi («чырво-ных»). На працягу 1861 ён стварыу на Гродзеншчыне з разначыннай iнтэлiгенцыi нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю, звязаную з тaкiмi ж арганiзацыямi у Biльнi. Калiноускi i яго прыхiльнiкi вялi па вёсках i мястэчках агiтацыю сярод сялян, заклiкалi ix на барацьбу з памешчыкамi i самауладствам. Разам са сваiм сябрам В.Урублеускiм, беларускiм паэтам Ф.Ражанскiм i iнш. паплечнiкамi па гродзенскай арганiзацыi летам 1862 ён распачау выданне першай у гicтopыi Беларусi нелегальнай рэвалюцыйна-дэ-макратычнай газеты «Мужыцкая прауда». На працягу 1862—63 удалося вы-даць 7 нумароу, аутарам i рэдактарам большасцi з якiх быу Калiноускi. «Мужыцкая прауда» упершыню на беларускай мове несла рэвалюцыйна-дэмакратычныя iдэi у асяроддзе сялянства, рыхтавала яго да паустання. Калiноускi асабiста удзельнiчау у распаусюджванш газеты, дзёрзка раскiдваючы яе на дарогах Слонiмшчыны. Пасля таго як мясцовыя улады аддалi загад пра яго арышт, ён цалкам перайшоу на нелегальнее становiшча, хаваючыся пад рознымi прозвiшчамi (Макарэвiч, Хамовiч, або Хамуцiус, Чарноцкi i iнш.). Адначасова з напружанай дзейнасцю на Гродзеншчыне Калiноускi падтрымлiвау цесныя сувязi зсябрамi-аднадумцамi далей за яе ме-жамi. Удзельнiчау у рабоце Вiленскага цэнтра па падрыхтоуцы паустання у Лiтвe i на Беларусi— «Камiтэта руху», перайменаванага неузабаве у Лiтoycкi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК), вёу там барацьбу за рэвалюцыйна-дэмакратычную праграму паустання. 3 восеш 1862 Калiноускi— старшыня ЛПК, што сведчыла пра узмацненне уплыву рэвалюцыйных дэмакратау на вызваленчы рух у беларуска-Лiтоускiх землях. Вядомы прынцыповыя спрэчкi Калiноускага i усяго ЛПК з рэвалюцыйнымi дзеячамi Варшавы за прызнанне суверэннасцi Лiтвы i Беларусi. Вялiкiя надзеi Калiноускi ускладау на супрацоунiцтва з pycкiмi рэвалюцыянерамi. У канцы 1862 для умацавання кантактау ён прыязджау у Пецярбург.

Пасля выбуху паустання у Польшчы (студзень 1863) ЛПК заклiкау народы беларуска-лiтоускага краю да актыуных дзеянняу i абвясцiу сябе часовым рэвалюцыйным урадам Лiтвы i Беларусi. Выпушчаная Калiноускiм «Паустанцкая iнструкцыя» патрабавала суровых захадау супраць памешчыкау— прыгнятальнiкау народа. Аднак прадстаунiкам лiберальнай плынi у вызваленчым руху («белым») удалося зрабiць перава-рот i, адхiлiушы i яго паплечнiкау ад кiраунiцтва паустаннем, захапiць уладу у паустанцкай арганiзацыi. 3 вясны 1863 Калiноускi— рэвалюцыйны камiсар на Гродзеншчыне, працавау у Беластоку i Гродне, шмат зpa6iy, каб зламаць сабатаж памешчыкау i уцягнуць у паустанне народныя масы. У тым жа годзе разам з паустанцкiм цывiльным начальнiкам Гродзенскага ваяв. Э.Заблоцкiм ён аб'ехау Слонiмскi i Ваукавыскi пав., aпошнi раз пабывау у в. Якушоука, iнспектавау злучаныя сiлы паустанцау пад Мiлавiдамi у Слонiмскiм пав. (напярэдаднi вядомай бiтвы) i Брэсцкi атрад за Бугам у Падляшшы. Хутка у паустанцкай арганiзацыi адбыуся новы пераварот, «чырвоныя» зноу узялi уладу у свае рукi, i Калiноускi узначалiу Вiленскi паустанцкi цэнтр. Адной з яго важнейшых канспiратыуных кватэр у Biльнi была кватэра Ямантау на Ратушнай плошчы. Былы студэнт I.Ямант вёу важную пеpaпicкy паустанцау, а яго сястра Марыля была блiзкiм сябрам Калiноускага. За кipayнiком паустання улады арганiзавалi сапрауднае паляванне. Але ён працягвау мужную барацьбу, мяняючы a6лiчча, iмёны, адрасы. Паступова кола рэвалюцыянерау звужалася. Былi схоплены i публiчна пакараны смерцю найблiжэйшыя яго паплечнiкi I.3дановiч i Ц.Далеускi. Для умацавання мясцовай арганiзацыi у MIHCK паехау I.Ямант. У кастрычнiку 1863 Калiноускi пад iмeм I.Вiтажэнца пасялiуся у т.зв. Свя-таянскiх мурах (комплекс будынкау былога Вiленскага унiверсiтэта), насупраць генерал-губернатарскага палаца, дзе жыу душыцель паустання Мурауёу-вешалынк. Псеуданiм i адрас кiраунiка паустання выдау жандарам на допытах у Мiнску удзельнiк паустанцкай арганiзацыi В.Парфiяновiч. У студзенi 1864 Калiноускi быу арыштаваны у Святаянскiх мурах i зняволены у т. зв. Дамiнiканскi будынак (былы Дамiнiканскi манастыр). Чалавек вялiкай сiлы духу, пачуцця уласнай годнасщ i мэтанакiраванасцi, Калiноускi паводзiу сябе у час следства i суда вельмi мужна, у турме напiсау i здолеу перадаць на волю «Пiсьмы з-пад шыбенщы»- свае iдэйна-палiтычнае завяшчанне, яскравы мастацка-публщыстычны твор, дакумент рэвалюцыйна-дэмакратычнай iдэалогii. Асуджаны царскiм ваенна-палявым судом, паводле канфiрмацыi Мурауёва ён быу публiчна павешаны у Biльнi на гандлёвай плошчы Лукiшкi. Цела рэвалюцыянера паводле тагачасных правiл закапалi на месцы пакарання. Пазней яго прах тайна перанеслi на тэрыторыю Вiленскай цытадэлi Лiчыцца, што рэшткi Калiноускага, як i iншых змагароу 1863, пакараных смерцю у Biльнi, пахаваны на вяршынi гары Гедзiмiна, якая знаходзiлася у той час на тэрыторыi цытадэлi.

Калiноускi вядомы не толью як рэвалюцыянер-iнтэрнацыяналiст, палымяны прыхiльнiк iдэi рэвалюцыйнага саюзу ycix народау у барацьбе з самадзяржауем, але i як выдатны знауца беларускай народнай мовы. Шырока i з вялiкiм майстэрствам ён карыстауся ею у сваей публщыстыцы, садзейшчау яе лiтаратурнаму развщцю. Пiсау таксама i вершы. Як родапачынальнiк беларускай рэвалюцыйнай дэмакратыi Калiноускi зpa6iy вялiкi уплыу на усю наступную беларускую лiтаратуру i культуру, садзейнiчау паглыбленню у лiтаратуры i мастацтве прынцыпау рэалiзму i на-роднасцi, замацаванню высокiх iдэалау барацьбы за свабоду. iдэйныя прынцыпы Калiноускага развiвалi пасля у сваей творчасцi Ф.Багушэвiч, Я.Купала, Я.Колас, Цётка i iнш.

Друкаваная i рукапiсная спадчына Калiноускага па аб'ёме невялкая (7 нумароу газеты «Мужыцкая прауда», шэраг рэвалюцыйных iнструкцый, заклiкау, загадау, i таксама некалькi лiстоу, у т.л. i вядомыя «Пiсьмы з-пад шыбенiцы»), тым не менш яна утрымлiвае у сабе шэраг глыбоюх iдэй i тэарэтычных палажэнняу. Перш за усё у ей вострая крытыка феадальна-прыгоннiцкiх адносiн у Pacii сярэдзiны 19 ст. Развiваючы традыцыi pycкix рэвалюцыянерау-дэмакратау, Калiноускi глыбока раскрыу сутнасць прыгоннiцкай эксплуатацыi ва ycix яе формах, паказау паразiтызм памешчыкау, выключна цяжкае становшча прыгонных сялян Беларусi. У публiцыстыцы Калiноускага адлюстравана цяжкае становшча казённых (дзяржауных) сялян, якiх бязлiтасна эксплуатавалi i прадcтаyнiкi царскай адмiнiстрацыi, i арандатары маёнткау. Калiноускi рэзка крытыкавау варожую народу дзяржауную машыну абсалютызму, дзе велiзарны бюракра-тычны апарат кiраунiцтва непадсправаздачны i бескантрольны, у iм працвiтае шырокая сiстэма лiхвярства i хабарнiцтва. Ён трапна парауноувау царскiх чыноунiкау з саранчой, што знiшчае на сваiм шляху усю раслiн-насць, ператварае аазiсы у пустыню. Калiноускi выкрывау суд царскай Pacii, якi быу толькi прыдаткам царскай адмiстрацыi i цалкам залежау ад яе; парауноувау царскiя суды з воучаi зграяй, дзе не разбiраюцца па сутнасцi, а рвуць на часткi, як могуць. Калiноускi паказвау, што на варце iнтарэсау пануючых класау знаходзiцца армiя, якая дапамагае эксплуататарам прыгнятаць народ. Ён настойлiва рассейвау царысцкiя iлюзii сялян, пераканауча даказвау, што усе беды народа зыходзяць менавiта ад самога цара. Калiноускi належау да тых мыслiцеляу, якiя выступалi таксама з крытыкай капiталiзму. У капiталiзме ён бачыу толькi новую сiстэму эксплуатацыi чалавека чалавекам. Калiноускi быу перакананым працiунiкам эксплуататарскага ладу, прыхiльнiкам карэннай перабудовы грамадства на новых, справядлiвых пачатках. Гэта крытыка садзейнiчала класаваму асветнiцтву беларускiх сялян, выхоувала у ix нянавiсць да памешчыкау i самадзяржауя, рыхтавала ix да барацьбы за перамогу новых сацыяльных прынцыпау. Калiноускi марыу раздаць усю зямлю сялянам, бо яна «ад дзядоу-прадзедау» з'яуляецца ix уласнасцю. Ён быу шчырым i гарачым прыхiльнiкам iдэалау сялянскага абшчыннага сацыялiзму, выдатнымi прадстаунiкамi якога былi рускiя рэвалюцыянеры-дэмакраты. Калiноускi выступау за рашучую адмену у будучым грамадстве ycix класавых, нацыянальных i рэлiгiйных прывiлеяу i абмежаванняу з тым, каб зрабщь галоуным крытэрыем каштоунасцi чалавечай асобы працу, ацэньваць чалавека па яго рэальных справах i заслугах. Гэтай мерай беларускi сацыялiст-yтапiст марыу выкаранiць з грамадства марнатрауства i паразiтызм прывыеяваных класау i найперш шляхты. Як i iншыя сацыялiсты-утапiсты, Калiноускi лiчыу што новае грамадства павiнна быць грамадствам працоуных. Арганiчнай часткай сацыяльнай утопii Калiноускага з'яуляюцца яго iдэi аб выхаваннi. Ён дау глыбокую, палiтычна завостраную крытыку педагогiкi, якая склалася у сучасным яму грамадстве, падкрэслiвау, што iснуючы сацыяльны лад не можа забяспечыць дзецям правiльнага выхавання i адукацыi. Больш таго, ён бачыу, што у тагачасным грамадстве пануючыя класы закрываюць доступ працоуным i ix дзецям да навукi i культуры, не клапоцяцца аб адукацыi i выхаваннi сялянскiх дзяцей. Калiноускi рашуча выступау супраць рэакцыйных забабонау, паводле якiх быццам бы толькi выбраныя здольныя вучыцца i займацца навукай. Галоунай умовай пашырэня асветы ён лiчыу карэнную змену iснуючых сацыяльна-палiтычных адносiн. Пакуль народ не будзе свабодны, не будзе нi справядлiвасщ, нi багацця, нi навукi. Калiноускi выказвауся за усеагульную адукацыю i выхаванне якiмi будзе займацца непасрэдна дзяржава, за тое, каб школа фармiравала у дзяцей высокiя грамадскiя якасцi i гуманiстычныя iдэалы. Ён лiчыу за неабходнае развiваць асвету i навуку на роднай беларускай мове. Вялiкую ролю у жыццi грамадства адводзiу жанчыне i вырашэнне жаночага пытання бачыу у карэнным пераутварэннi грамадства.

Значнае месца у будучым грамадстве Калiноускi адводзiу дэмакратычным формам праулення. Разумеючы прызначэнне дзяржавы у тагачасным прыгоннiцкiм грамадстве, ён звязвау вызваленне сялянства i ycix працоуных з переходам дзяржаунай улады у pyкi народа. Найлепшай формай дзяржаунай будовы лiчыу дэмакратычную рэспублiку. Ажыццяуленне ycix cвaix сацыяльных праектау i планау Калiноускi як прыхiльнiк рэвалюцыйна-дэмакратычных iдэй Чарнышэускага i Герцэна звязвау з сялянскай рэвалюцыяй. Ён быу перакананы, што толью народная рэвалюцыя можа прынесцi сялянам жаданую зямлю i свабоду, падкрэслiвау, што свабоду можна заваяваць толью шляхам узброенай барацьбы. Калiноускi у поунай меры асэнсоувау увесь цяжар гэтай нялёгкай задачы, што стаяла перад народам, але лiчыу яе цалкам дасягальнай, бязмежна верыу у сiлы народа. Бачачы галоуную рэвалюцыйную ciлy у сялянстве, Калiноускi разам з тым лiчыу магчымым удзел у народнай рэвалюцыi сумесна з сялянамi гараджан i студэнцтва, iмкнууся да саюзу з iмi, падкрэслiвау, што у ix з сялянамi агульныя iнтарэсы. Паколькi паустанне 1863 на Бeлapyci i у Лiтвe насiла нацыянальна-вызваленчы характар, Калiноускi не выключау магчымасщ удзелу у iм асобных памешчыкау, але на такой iдэйнай платформе, якая б не супярэчыла iнтарэсам сялян.

Калiноускi быу перакананы, што сапрауднай свабоды i народнага шчасця можна дасягнуць толью поплеч з народам Pacii, змагаючыся супраць агульных прыгнятальнiкау. Наспелае паустанне на Белapyci i у Лiтве ён разглядау як частку агульнарасiйскай сялянскай рэвалюцьi, якую рыхтавалi рускiя рэвалюцыянеры-дэмакраты.