Грамадска-палiтычная i публiстычная дзейнасць К.Калiноўскага. Газета "Мужыцкая праўда" (3)
Той толькі жне, хто пасее. Так сейце ж дзецюкі, як прыйдзе пара, поўнай рукой...
«Яська — гаспадар з-пад Вільні»
За некалькі дзён да трагічнай гібелі ён у змрочнай адзінокай камеры турэмнага каземата напісаў свой славу-ты зварот «Да беларускага народа» — дакумент надзвы-чайнай сілы, мужнасці і пачуцця.
«Пісьмо з-пад шыбеніцы» — гэта перадсмяротны наказ Кастуся Каліноўскага, яго запавет беларускаму народу, раз-вітальнае слова: «Прымі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае... Калі пачуеш, што браты твае б'юцца за праўду і свабоду, тады і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, — за касу, сякеру — і цэлай грамадой ідзі ваяваць за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную...»
Заключныя радкі гэтага звароту перарастаюць у прачу-лы верш «Марыська чарнаброва, галубка мая!», дзе пяш-чота да каханай змяняецца зноў развітальным акордам:
Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві у шчасці, жыві ў свабодзе...
Марозным веснім ранкам 22 красавіка 1864 г. на Лукіш-скай плошчы ў Вільні на царскай шыбеніцы загінуў найвы-датнейшы сын нашай зямлі, імя якога залатымі і агністымі літарамі ззяе ўгісторыі нацыянальна-вызваленчай барацьбы.
Лёс наканаваў яму кароткую, але яркую жыццёвую да-рогу рэвалюцыянера і творцы. Але ён, вялікі Араты і Сейбіт беларускай зямлі, зрабіў за свае 26 гадоў у многа разоў больш, чым усе яго папярэднікі, каб баявы кліч «За нашу і вашу свабоду!» сабраў у адзін саюз беларускі, рускі, польскі і літоўскі народы.
Кастусь Каліноўскі адзін з першых звярнуўся да беларус-кага слова, вывеў родную мову са сферы бытавога ўжыван-ня, зрабіў яе моваю дзяржаўных дакументаў. Каб узняць бе-ларускага селяніна на барацьбу, трэба было звярнуцца са словамі на яго матчынай мове. Роднае слова хутчэй пранікне пад саламяную страху, лепш запаліць сэрца і дойдзе да разу-мення простага чалавека. Роднае слова заўсёды робіць цуды!
Яго грамадска-палітычныя перакананні пачалі складвац-ца яшчэ ў Свіслацкай гімназіі. 3 народных глыбінь, добра ведаючы рабскае жыццё беларускага селяніна, яго беззя-мелле і галечу, прыйшоў ён у 1855 г. у сталічны універсі-тэт, адкуль восенню таго ж года перавёўся на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Тут ён зблізіўся з рэвалюцыянерамі і стаў адным з кіраўнікоў антыўрадавай арганізацыі. У 1860 г. Каліноўскі, закончыўшы універсітэт са ступенню кандыдата права, вяртаецца на радзіму і ста-новіцца рэвалюцыянерам-прафесіяналам, жывучы на не-легальнам становішчы пад рознымі прозвішчамі. Згурта-ваў у Гродне тайнае таварыства, хадзіў ад вёскі да вёскі, клікаў сялянства на барацьбу за зямлю і волю.
У ліпені 1862 г. чыноўніцкую машыну царскай Расіі за-трэсла ліхаманка, на ногі была ўзнята ўся жандармерью і па-ліцыя Гродзеншчыны, ва ўсіх цыркулярах, загадах і данясен-нях чарнілася і скланялася газета «Мужыцкая праўда», некалькі экземпляраў якой трапіла ў рукі царскіх апрычнікаў.
Усё ў гэтай газеце было неспадзявана крамольным: і бун-тарскі дух, і антыцарскія настроі, і суровая крытыка «ўсе-міласцівага» маніфеста. Была тут яшчэ адна немалаважная крамола: газета напісана на мове беларускага селяніна, на мове, якая афіцыйна забаронена. «Гэту мужыцкую праўду напісаў і пісаць будзе Яська — гаспадар з-пад Вільні», — чыталі царскія чыноўнікі апошнія радкі і называлі яе ў дано-сах і рапартах: «Бунтоўная брашура»; «Разбуральная газе-та»; «Дзёрзкая пракламацыя»; «Лятучыя лісткі разбураль-нага зместу»; «Ганебная адозва»; «Агідны лісток».
Аб тым, што «Мужыцкая праўда» — гэта менавіта га-зета (а не адозва ці пракламацыя), сведчыць перыядыч-насць, нумарацыя і пастаянная назва выдання, цана нума-ра, знешні выгляд (тэкст друкаваўся на абедзвюх старон-ках), а таксама — што вельмі важна! — выказванне самога К. Каліноўскага ў «Пісьме з-пад шыбеніцы»: «I да нашага-кутка даляцела газетка, і мы яе з увагай прачыталі...»
«Мужыцкая праўда» выдавалася на беларускай мове, дру-кавалася лацінкай, захавалася сем нумароў яе. Месца выдан-ня газеты дакладна невядома. Некаторыя гісторыкі лічаць, што ў Беластоку, другія — у Гродне, трэція — у Вільні, чац-вёртыя —у Белавежскай пушчы. Некаторыя нумары (№ 5 і 7) выдаваліся двойчы. У напісанні і выданні газеты апрача К. Ка-ліноўскага прымалі ўдзел арганізатары паўстання 1863 года, паплечнікі К. Каліноўскага — Валерый Урублеўскі, Фелікс Ражанскі. «Мужыцкая праўда» выклікала цікавасць і сярод перадавой эміграцыі: пра рэпрэсіі за распаўсюджванне газе-ты пісаў герцэнаўскі «Колакал», назваўшы яе «лятучымі лісткамі», а яе шосты нумар быў цалкам перадрукаваны польскім часопісам «ріоз \Уо1пу», што выходзіў у Лондане.
«Мужыцкая праўда» — узор палымянай публіцыстыкі, і па сённяшні дзень яна — прыклад уздзеяння на розумы і пачуцці. У ёй даступна і вобразна гаварылася пра склада-ныя палітычныя падзеі. Кожны яе нумар — гэта палымя-ны маналог, звернуты да сялян-«дзецюкоў». Каліноўскі та-ленавіта выкарыстаў традыцыйнаю форму народнай гутаркі, фальклорную сімволіку (напрыклад, народнае паў-станне для яго — сяўба), гістарычныя факты, якія могуць быць павучальнымі і пераканаўчымі для чытача. Публіцы-стыка Каліноўскага, насычаная яркімі параўнаннямі, на-роднымі фразеалагізмамі і трапнымі гутарковымі зваро-тамі, —мастацкая публіцыстыка. К. Каліноўскі, дасканала валодаючы жывой беларускай мовай, вядзе простую і сар-дэчную размову з селянінам: «Працуе бацька цяжка на дзеткі свае, гадуе маці сына, ночанькі не спіць, а цар, са-бача яго вера, як гэты воўк, закраўшыся, вяліць лавіці, у дубы скуці і гнаці ад радні далёка...» Цэнтральная праблема ўсіх нумароў «Мужыцкай праў-ды» — праблема зямлі і волі. К. Каліноўскі выкрываў хва-лёны царскі маніфест, драпежніцкую сутнасць рэформы 1861 г., высмейваў наіўную веру ў «добрага» цара. «Шэсць гадоў ужо прайшло, — пісалася ў першым нумары газе-ты, — як пачалі гаварыць аб свабодзе мужыцкай. Гава-рылі, вытлумачвалі і пісалі шмат, а нічога не зрабілі. А гэты маніфест, што цар з сенатам і з панамі для нас напісаў, то такі дурны, што чорт ведае, да чаго ён падобны, — ніякай у ім няма праўды, няма з яго для нас ніякай карысці».
Выкрываючы антынародную аснову царскай улады, К. Каліноўскі гаворыць пра дэмакратычную сутнасць са-праўднага ўрада: «Не народ зроблены для ранду (ураду), а ранд для народу».
Паўстанне К. Каліноўскага — самая гераічная і трагіч-ная старонка нашай гісторыі. Паўстанне 1863 г. было пато-плена ў крыві. Мураўёў-вешальнік загадаў пакараць на Бе-ларусі і ў Л ітве 128 чалавек, а каля 10 тысяч было рэпрэсавана па суду. Беларускае слова, якое ўпершыню за доўгі час вый-шла з-пад сялянскай страхі на шырокі грамадскі прастор, якім загаварылі маніфесты і адозвы часовага паўстанцкага ўрада Літвы і Беларусі, зноў было забаронена.
Жыццё і подзвіг К. Каліноўскага стануць тэмай многіх твораў пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў.