Белорусские сочинения
-
Аркадзь Куляшоў
-
"Шчасце ў тым, каб змагацца за шчасце людзей" (Аркадзь Куляшоў)

Як разумець шчасце? У чым яно? Шчаслівы чалавек адчувае сябе патрэбным людзям, аддае ім усе свае сілы. Напрыклад, кожны з нас радуецца, калі можа падараваць што-небудзь бацьку і маці, таварышу ці сяброўцы. Значыць, шчасце і ў тым, каб аддаваць і дапамагаць іншым, дзяліцца з імі радасцю. Але ёсць шчасце спакойнае, дзе ўласны дабрабыт, ціш і спакой.
Якое тады яно, шчасце сапраўднае? Напэўна, нам грэба пагадзіцца з А. Куляшовым, які сказаў так: «Шчасце ў тым, каб змагацца за шчасце людзей». Якія б творы А. Куляшова мы ні чыталі, мімаволі прыгадваеш запавет паэта сабе самому: «спакою не ведаць ні ноччу, ні днём», яго клятву абавязкова пракласці рэчышча ўласнай ракі ў паэзіі. Лірычны герой яго вершаў не ўяўляе сабе іншага жыцця, чым вечнае імкненне наперад, у новыя далі. Паэт кажа: «Спакойнага пзчасця не зычу нікому...» І мы разумеем аўтара, прыідаем яго погляд. Сапраўды, само спалучэнне слоў «пгчасце» і спакой» успрымаецца як нешта ненатуральнае. Цяжка ўявіць і наступную карціну:
Навошта грымотам
маланка без грому,
Навошта ручай
без пякучае смагі,
Халодная ўвага,
не вартая ўвагі,
Жаданні, што прагныя
крылы згарнулі,
Зязюля без лесу
і лес без зязюлі?
Лес без зязюлі — такая ж выключная з'ява, як і маланка без грому. Шчасце не прыходзіць само па сабе. Каб здабыць яго, дасягнуць пастаўленай мэты, трэба актыўна дзейнічаць. Безумоўна, для людзей творчага характару жыццё народа, краіны павінна стаць і іх асабістым жыццём. Так і мы не на ўсякае шчасце згодныя. Нам не трэба пічасця несумленнага, сляпога, бессаромнага. Хіба можна быць па-сапраўднаму шчаслівым, калі вакол усе астатнія няшчасныя? 1 болыпасць з нас прымае шчасце, здабытае ў барацьбе. Тады будзе радавацца жыццю кожны, хто ведае і любіць сваю справу, смела думае пра заўтрашні дзень. Шчаслівым будзе той, хто любіць людзей і каго яны паважаюць і любяць.