Белорусские сочинения - Аркадзь Куляшоў - Думкі пра верш А. Куляшова «Над брацкай магілай»

Думкі пра верш А. Куляшова «Над брацкай магілай»

Верш А. Куляшова «Над брацкай магілай» датуецца 1942 годам, прысвечаны трагічным падзеям ваенных гадоў. Цэнтральная сцэна ў вершы — сцэна пахавання воінаў, што загінулі ў Расіі, пад Старай Русай, каля вёскі Лажыны. Яны баранілі, сцвярджае паэт, далёка ад дому, разам з «ленінградцамі, татарамі, узбекамі», прадстаўнікамі іншых народаў, родны край, сінявокую Беларусь ад ворагаў і палеглі ў сырой зямлі. Сцэна гэтая не толькі драматычная, але і надзвычай лірычная, «сардэчная». Паэт перажывае смерць ваенных сяброў як смерць сваіх сыноў, што не паспелі надзівіцца на прыгажосць свету, далюбіць родных і блізкіх, яму баліць сэрца ад таго, што жвір падае нібы на жывыя ночы, вусны, ногі ваяроў, засыпае тых, хто толькі-толькі, нядаўна яшчэ быў побач:

Засыпаем мы твары

з вачамі і вуснамі тымі,

На якіх пацалункі

дзяцей і жанок не астылі.

Жвірам сыплем на рукі,

якія дзяцей тых насілі,

Жвірам сыплем на ногі,

якія паўсвету схадзілі.

Нягледзячы на тое, што верш пачынаецца проста: «Ёсць пад Стараю Русаю руская вёска Лажыны. // Там, нібы ў Беларусі, і вербы растуць, і рабіны», — твор уражвае сваёй эмацыянальнасцю. Перад намі абагульнены, пададзены ў самых тыповых рысах пейзаж, як гэта бывае ў фальклорных творах. Паэт называе не тыя дэталі, што вылучаюць гэтую вёску сярод мноства іншых, а тыя, што робяць яе падобнай да іх. Пад рускай вёскай Лажыны загінулі беларускія воіны. Яна для іх была такой жа дарагой, як і родныя вёскі. Яны адстойвалі яе ад ворага з такой жа мужнасцю, з якой за беларускія вёскі змагаліся рускія воіны і сыны іншых народаў. Верш уражвае мяне шчырасцю пачуцця, тым, што аўтар не паддаўся спакусе — гучнымі словамі ўхваліць подзвіг абароцаў Радзімы, а звярнуў увагу на трагізм падзёй, перадаў гэты трагізм пра звыклую на вайне (ды і ўвогуле ў жыцці чалавечым) сцэну пахавання.

Іншая тэма, што паўстае побач з тэмай асуджэння дзікунства вайны, якая пазбаўляе людзей права на жыццё, тэма патрыятызму, любові да старонкі, дзе нарадзіўся і вырас. У вершы імя гэтай старонкі — Беларусь. Хаваюць беларусаў, а таму іх думкі і пачуцці звязаны з ёю. Яна сімвалізуе не толькі родны куток, дзе чалавек нарадзіўся, але і ўвесь край, з яго пожнямі, палямі, крыніцамі, пушчамі, край, які не месціцца ў мяшэчку з зямлёй, што салдаты, на жаль, так і не паспелі ўзяць з сабой:

Што ім жмёнька зямлі той?

Ты ўся ім патрэбна, Радзіма,

А ў дарожным мяшэчку

ўмясціць цябе ўсю немагчыма.

Паспрабуй у дарогу забраць

тыя пожні, палі і крыніцы,

Тыя пушчы, што могуць

хіба толькі ў сэрцы ўмясціцца.

Яшчэ адна тэма, якая закранаецца ў творы, перарастае ў ідэю. Гэта тэма дружбы, вайсковай супольнасці... У магілцы ляжаць бедарусы, але клятву адпомсціць за іх даюць сыны розных народаў вялікай дзяржавы, якія клянуцца « варожай крывёй // Напаіць беларускія рэкі». Прачытала верш і вызначыла для сябе галоўнае правіла мастацкага пісьменства: пісаць творы трэба найперш сэрцам, а пасля ўжо — розумам. Бессардэчнага мастацтва ўвогуле няма, а калі і ёсць — дык наўрад ці яно з’яўляецца паўнацэнным.

Прыгажосць у вершы стварасцца рознымі прыемамі. Спыняюся на рыфме «Лажыны — рабіны» і ўяўляю роднасць сярэднепалосай Расіі і Беларусі, шматколернасць (белы — зялёны — чырвоны) яе прыроды. «Краскі — каскі» — таксама наватарская, невыпадковая рыфма: дзякуючы вынесеным у канец радкоў словам паказваюцца кантрасты жыцця — суровасць і строгасць ваенцых будняў. Рытм верша запаволены. Ствараецца ўражанне, што аўтару не хапае дыхання, каб выказаць боль па страчаных аднапалчанач. Рытм гэты дасягаецца пяцістопным анапестам, жаночай рыфмоўкай (таму і адсутнічае эфект абрыўнасці пераважыння).

Верш А. Куляшова узор сапраўднай лірыкі сэрца. Паээзія А. Куляшова займае належнае месца ў мастацкім летапісе вайны. Яна сапраўды прайшла ў армейскім шынялі па яе дарогах.
І