Паэма Аркадзя Куляшова "Сцяг Брыгады" (2)
Алесь Рыбка - галоўны герой паэмы - пакiдае родны Мiнск у трагiчны час: вайна прынесла ў яго дом вялiкае гора, разбурыла любiмы горад, разлучыла з сям'ей. Адчуваючы сябе сынам Радзiмы, часцiнкай свайго народа, ен iдзе на суровую i цяжкую бiтву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоў толькi з перамогай.
Алесь Рыбка нi на хвiлiну не губляе веры ў сiлы народа. Нават у самыя драматычныя моманты свайго франтавога жыцця - развiтваючыся з домам, выратоўваючы сцяг брыгады, пераходзячы лiнiю фронту, у цяжкiх умовах акружэння - герой верыць у перамогу, i гэта вера з'яўляецца для яго надзейным компасам.
Ён хоча прыйсцi дадому не нiкчемным, слабым жабраком, а пераможцам. Ён верыць у справядлiвасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё грамадзянскага абавязку перад народам, сапраўдны гуманiзм i нянавiсць да ворага, яснае, чыстае сумленне i прыгожая душа. Усе гэта спалучаецца з мужнасцю i чэснасцю. Ен не шкадуе жыцця, выратоўваючы сцяг брыгады, выносiць з поля бою цяжка параненага камiсара Заруднага i гэтым самым выконвае высокi воiнскi i грамадзянскi абавязак.
Мужнасцю i стойкасцю вызначаецца i камiсар Зарудны. У самыя цяжкiя моманты бою ён натхняе байцоў брыгады сваей верай у перамогу. Правобразам камiсара паслужыў член Ваеннага савета 11 армii брыгадны камiсар I.В. Зуеў, з якiм А. Куляшоў быў асабiста знаемы.
Разам з мужнасцю камiсара Заруднага i Алеся Рыбкi паэт паказвае паводзiны Мiкiты Ворчыка - былога наводчыка гарматы, аднаго з тых, каму пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панiчных чутак Ворчык губляе веру ў перамогу, не бачыць сэнсу ў далейшым зьаганнi, не знаходзiць у сябе дастаткова сiл, каб пераздолiць разгубленасць.У вынiку ен кiдае баявых сяброў, шукаючы "цiшынi i спакою" дома. Але не знаходзiць Мiкiта сямейнага шчасця: дома ён даведваецца аб трагiчнай смерцi жонкi Марыны i яе перадсмяротнай запiсцы з просьбай адпомсцiць ворагу здзекi i слезы. Высвятляўцца таксама, что Ворчык, пакiдаючы сваiх сяброў забраў ватоўку з зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мiкiту выносiцца суровы прысуд.
Вобразамi старасты - прыслугача Мядзвецкага, хутаранкi Лiзаветы А. Куляшоў паказаў маладушных людзей, здраднiкаў.
Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" сцвярджае духоўныя каштоўнасцi народа - нянавiсць да ворагаў, здраднiкаў, вальналюбства, высакародства, працавiтасць, чалавечую годнасць. А.Твардоўскi назваў паэму "голасам сэрдца, напоўненага болем за родную беларускую зямлю, плачам па ёй i гарачай, светлай верай у яе сiлы да барацьбы, у яе вызваленне".