Паэма Аркадзя Куляшова "Сцяг Брыгады" (1)
Задума напісаць твор пра франтавую вер-насць салдат баявому сцягу ўзнікла ў Арка-дзя Куляшова летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Гэта тэма так захапіла паэта, што ён адразу пачаў працаваць над паэмай. Пісаць даводзілася ў цяжкіх умовах: пад гул артыле-рыйскай кананады, пад разрывы бомб, у часы рэдкіх і кароткіх перапынкаў, калі заціхалі варожыя стрэлы, бо аўтар у гэты час і сам пры-маў непасрэдны ўдзел у франтавым жыцці. Аднак, як бы там ні было, але ўжо праз два месяцы пасля пачатку работы тэма, што хва-лявала Куляшова, увасобілася ў паэме «Сцяг брыгады».
Галоўнымі героямі паэмы з'яўляюцца Алесь Рыбка,
наводчык Мікіта Ворчык і камісар За-рудны, якога яны — Алесь
Рыбка і Ворчык — вынеслі цяжка параненага з поля бою. Уся ас-татняя
брыгада палягла ў баі.
Як самае дарагое выносіць з поля бою Алесь Рыбка і сцяг загінуўшай
брыгады — «чэсць забітых усіх...»
Трэба сцяг рагпаваць,
Сцяг на глум і на здзек не пакіну.
Доўга неслі Рыбка і Ворчык на шынялі свай-го камандзіра, і як ні цяжка ім было, у іх ні на хвіліну не ўзнікала жаданне аблегчыць сабе ношу. Кожны разумеў, што гэта яго святы аба-вязак.
Так дайшлі Алесь з Мікітам да хаты лесніка. Стары, выправіўшы дзяцей на вайну, сам ужо не ў тых гадах, каб быць воінам, з трывогай за дзяцей, сваіх і чужых, удвух з жонкаю жыў сярод лесу.
У эпізодзе з лесніком, як, бадай, ні ў якім іншым, аўтар падкрэслівае чуласць, далікатнасць сваіх герояў, іх гатоўнасць раздзяліць чужое гора. Як ні хацелася ім запытацца ў старога пра яго дзяцей, ніхто з іх рабіць гзтага не стаў, баючы-ся насыпаць солі на свежую рану, калі раптам каторы з сыноў загінуў.
Тым жа адказвалі воінам і старыя. На пра-цягу ўсяго таго часу, што правялі франтавікі ў іх, чакаючы, пакуль паправіцца іх камандзір. ні гаспадар, ні яго жонка не запыталіся, хто яны, адкуль і куды ідуць. Больш таго, аднесліся да іх, як да родных.
Калі Заруднаму стала лягчэй, трое воінаў рушылі далей. Ім не цярпелася дайсці да штаба і перадаць сцяг. Тады брыгаду не будуць лічыць загінуўшай, і яны змогуць пад гэтым жа сцягам зноў выступіць на барацьбу з фашыстамі. Свой абавязак перад забітымі сябрамі яны выканаюць. Як ні зябка Алесю Рыбку ісці, як ні балюча ад думкі, што іх усяго трое, але тое, што ў яго ватоўцы зашыты сцяг, грэе воіну душу. Ад-нак ненадоўга: былы наводчык Мікіта Ворчык, паверыўшы варожай прапагандзе, што немцы дайшлі ўжо да Урала, употайкі пакідае сяб-роў. Мала таго, ён забраў з сабою ватоўку, у якой быў зашыты сцяг брыгады.
Толькі цяпер Зарудны і Алесь Рыбка зразумелі, чаму, праходзячы недалёка ад тых мясцін, адкуль родам Ворчык, і дзе засталася яго сям'я, іх паплечнік чамусьці марудзіў. Ні хвіліны не раздумваючы, байцы накіроўваюцца на пошукі Мікіты. I не так Мікіты, як ватоўкі, у якой зашыты сцяг.
Ворчык быў сапраўды дома. Змучаны ўбача-ным, перажытым, ён захацеў знайсці спакой побач з жонкай і дзецьмі. Але дома яго чакала яшчэ большае гора. Сцяг Мікіта захапіў вы-падкова, зусім не маючы намеру аднаму занесці ў штаб ці адкупіцца ім ад немцаў. Зразумела, Ворчык вінаваты перад сваімі таварышамі: і перад мёртвымі, і перад жывымі. Учынак яго нельга пахваліць. Больш таго, ён заслугоўвае нараканняў. Аднак, на маю думку, Алесь Рыб-ка і камісар Зарудны вынеслі Ворчыку занадта жорсткі прыгавор. Па-першае, таму, што ў Вор-чыкавай маладушнасці вінаваты яго характар, не такі цвёрды, як у яго паплечнікаў. Па-дру-гое, чыніць самасуд не мае права ніхто. Тым больш, што дзеянне адбывалася не на перада-вой, дзе, калі не заб'еш ты, — заб'юць цябе. Па-трэцяе, Ворчык за свой ганебны ўчынак ужо пакараны Богам: жонка не дачакалася яго.
Што датычыцца аўтарскай задумы ўславіць вернасць салдат баявому сцягу, то, мне здаец-ца, ідэя гэта прагучала ў творы ў поўную сілу.