Белорусские сочинения - Аркадзь Куляшоў - Аркадзь Куляшоў. Біяграфія

Аркадзь Куляшоў. Біяграфія

Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага. У 1970 г. у паэме « Далека да акіяна » А. Куляшоў пісаў пра родную хату, у якой прайшло маленства:

Токам і адрынаю,
Правай палавінаю,
Кухняю гаротнаю,
Скрухай калаўротнаю
На краю сяла, --
Чым ты толькі, родная
Хата, не была?


Сапраўды, у сялянскай хаце, бывала, і сушылі збожжа,і малацілі, і ткалі, а ў зімовыя дні яна часам была прытулкам і для маленькага цялятка – вялікай дзіцячай уцехі.
Хата вясковага настаўніка А. Куляшова ў Саматэвічах пасля Кастрычніка 1917 г. набыла, аднак, сваю адметнасць:

А сягоння ў змрочную
Хаты цішыню
Хлынулі святочныя
Гукі ўпершыню.
Не паны заехалі
З песняй, -- не ўпару, --
З музыкай, як некалі,
У госці к карчмару.
Не!.. Гуртка мастацкага
Тут вячрні збор –
Скокі заліхвацкія,
Самадзейны хор.

У сталыя гады А. Куляшоў з удзячнасцю ўспамінаў родную хату, якая ў Саматэвічах стала своеасаблівым клубам – культурным цэнтрам мястэчка.
Дзіцячыя гады А. Куляшова прайшлі ў час рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Новыя, калектывісцкія адносіны складваліся паміж людзьмі. Маладое пакаленне расло ў атмасферы дружбы і таварыскасці, яно не ведала страху перад заўтрашнім днем. Усе гэта спрыяла актывізацыі творчых сіл асобы.

Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета « Наш працаўнік » надрукавала яго верш « Ты мой брат ». Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання « Маладняк ». Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі.

З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі.

У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – «ПА песню, па сонца » і «Медзі дождж » ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме « Крыўда».

Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. « Усе часцей і часцей,-- пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,-- звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава ». Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма « Краіна Муравія» А. Твардоўскага. « Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору », -- так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ен прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму « Варшаўскі шлях », у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.

У другой палове 30-гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня « У зяленай дуброве », аб'яднаныя ў цыкл « Юнацкі свет ».

А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ен пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў « горкі шлях » да Оршы, а ў Калініне добра-ахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А. Куляшоў працаваў у армейскай газеце « Знамя Советов ». На старонках франтавога друку паэт расказваў пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць байца-камсамольца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой, пра безыменнага мінаметчыка, які на сваім участку стрымліваў наступленне фашысцкай дывізіі « Дзень на перадавой, вечар у дарозе, ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным святле газоўкі пісаліся вершы, нарысы, артыкулы, заметкі. А раніцою ўсе гэта ўжо чыталася ў палках і на батарэях » -- так пісаў пра работу франтавога журналіста рускі паэт Аляксей Суркоў. Так праходзілі на фронце дні і ночы і ў Аркадзя Куляшова.

Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму « Сцяг брыгады » -- кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме « Дом №24 », напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію,але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як « Балада аб чатырох заложніках », « Камсамольскі білет », «Ліст з палону », «Над брацкай магілай ». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Камуністы », « Новая кніга », « Сасна і бяроза », а таксама паэмы « Цунамі », « Далека да акіяна », « Варшаўскі шлях ». Цыкл вершаў «Маналог », прысвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна – вызваленчага руху ў 1863 г. Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме « Хамуціус » (1975). Назва твора паходзіць ад падпольнай мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўседы засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам – паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі. Пра гэта вельмі добра сказаў Янка Брыль: « Да болю часам шаблонная фраза: « У асобе яго мы страцілі… ». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы – у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы – набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова ».