Белорусские сочинения
-
Андрэй Макаёнак
-
Канфлікт у п'есе Андрэя Макаёнка "Трыбунал"

Творчая спадчына Андрэя Макаёнка багатая і разнастойная. Невыпадкова напіы літаратуразнаўцы і рэжысёры тэатраў звяртаюцца і, думаецца, яшчэ неаднойчы будуць звяртацца да крытычнага асэнсавання, мастацкага прачытання і сцэнічнага ўвасаблення твораў таленавітага камедыёграфа. Лепшыя з іх увайшлі ў залаты фонд нашай літаратуры. Мне хочацца засяродзіць увагу на п'есе, пры напісанні якой драматург удала спалучыў элементы трагедыі, камедыі і гераічнай драмы. Такім творам, на маю думку, з'яўляецца трагікамедыя «Трыбунал». П'еса займае адметнае месца сярод твораў драматургіі аб гераізме беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У аснову п'есы пакладзены важны грамадскі канфлікт, адчуваецца супярэчнасць паміж пачуццямі і абавязкам, якая характэрна для галоўнага героя камедыі — Цярэшкі Калабка.
Цярэшка Калабок пастаўлены ў складанае становішча. З аднаго боку, неабходна выконваць даручэнні камандзіра партызанскага атрада, з другога — захоўваць канспірацыю і «верна» служыць ворагам, па-трэцяе, як даць зразумець жонцы і дзецям, што іх бацька на самай справе — не здраднік, не фашысцкі прыслужнік. Як дзейнічаць у такіх умовах?
Канфлікт абвастраецца яшчэ і таму, што Цярэшка даў клятву нічога нікому не гаварыць. Сказаць ці не сказаць праўду — вось што не дае спакою галоўнаму герою трагікамедыі. Сказаць праўду — няма ўпэўненасці, што яна застанецца тайнай, а барацьба ідзе смяротная, ды і вораг вельмі хітры і вераломны. Заставацца ж у вачах сям'і «нямецкім паслугачом» — значыць быць прыгавораным да смерці. Аб учынку Калабка, аб характары яго можна сказаць словамі А. Талстога: «Здаецца, просты чалавек, а прыйдзе суровая бяда, у вялікім ці малым, і падымецца ў ім вялікая сіла — чалавечая прыгажосць».
Яшчэ ў болыпай ступені абвастраецца канфлікт паміж Калабком і сям'ёй з прыходам у хату начальніка паліцыі Сырадоева і нямецкага каменданта. Для Паліны і дзяцей гэта стала неабвержным доказам, што іх бацька — здраднік. I ў гэтай сцэне ў поўную меру праявіўся характар «старасты» — партызанскага сувязнога, глыбока раскрыўся нацыянальны характар, паколькі «Цярэшка — косць ад косці свайго народа, ён беларускі ўсім: грамадзянскай прыстойнасцю, працавітасцю ў самавыяўленнях, адсутнасцю эгаістычных амбіцый...».
Па ходу дзеяння п'есы цяжка зразумець, дзе Цярэшка — блазан з народнага балагана, а дзе разумны канспіратар і патрыёт. Але галоўнай мэты герой ужо дасягнуў: не толькі фашысты, але сям'я паверыла, што Калабок — сапраўдны стараста, асабліва пасля «прыёму» ворагаў у хаце.
Галоўны канфлікт «Трыбунала» вырашаецца ў самым канцы п'есы, заключны акорд гучыць трагічна: малодшы сын Цярэшкі, Валодзька, кідае гранату ў занятую немцамі школу і гіне сам. Душа Валодзькі моцна паранена нялюдскім цяжарам вайны, якая ўварвалася ў жыццё падлетка, зрабіла яго не па гадах сталым, да мяжы абвастрыла яго думкі і пачуцці. Хлопчык не так згладжвае віну маці і сясцёр, колькі помсціць усім ворагам (фашыстам і іх прыслужнікам) за слёзы, за мукі, за нявінныя ахвяры блізкіх яму людзей.
Чытаючы і перачытваючы трагікамедыю, з упэўненасцю можна сказаць, што гэта народная п'еса. Сёння яна заняла ганаровае месца ў рэпертуары амаль усіх тэатраў нашай краіны, не кажучы ўжо аб беларускіх нацыянальных, дзе яе напаткаў самы вялікі поспех.