Камедыя Андрэя Макаёнка «Выбачайце, Калі Ласка!» (2)
Сюжэтны стрыжань камедыi "Выбачайце, калi ласка!" складаюць кар'ерысцкiя захады старшынi райвыканкома Калiберава "быць на перадзе перадавiкоў" яго кароткi трыумф i канчатковы крах.
У мiнулым Калiбераў займаў адказную пасаду ў сталiцы рэспублiкi, аднак не справiўся з абавязкамi, i яго панiзiлi - паслалi працаваць у раен. Гэта страшэнна абурыла прывыклага да славы бюракрата. Не, ен яшчэ сябе пакажа! Ен вернецца ў Мiнск! Ен адтуль будзе кiраваць… I Калiбераў "пацiскае", "закручвае гайкi", днюе i начуе на парадах i пасяджэннях. Ды вось бяда - i на новым месцы не шанцуе: абком вынес яму суровую вымову з апошнiм папярэджаннем за заганны стыль работы, за падмену "аператыўнага канкрэтнага кiраўнiцтва засядапельскай мiтусней". У самы разгар лета, уборкi ўраджаю, камiссiя выявiла няспраўныя камбайны i жняяркi, непадрыхтаваныя такi, нястачу вернесушылак. Калiбераў раззлаваны сваiмi няўдачамi.
Першай на дапамогу прыходзiць жонка - Антанiна Цiмафееўна. Яна настойлiва раiць мужу ўзяць "работнiчкаў за жабры", прымусiць iх "круцiцца" i ўвогуле "паказаць сябе" - камандаваць, каб лепш працавалi другiя.
У дадатак да ўсяго хiтрая жонка прыдумала свайму мужу некалькi хвароб, у тым лiку "камянi" у печанi, каб да яго меней чаплялiся, а больш спачувалi, як таму Макару Сяменавiчу, сакратару райкома: "Захварэў бедны...".
Другiм на дапамогу прыходзiць упаўнаважаны па парыхтоўкам Моцкiн. Ен расказвае старшынi райвыканкома "сакратны сакрэт" як можна стаць "наперад зе перадавiкоў", выканаць план хлебапарыхтовак раней за iншыя раены. Трэба дамовiцца з дырэктарам спiртзавода Печкуровым, у якога, дарэчы, склады не гатовы да прыему збожжа, каб той выдаў калгасам квiтанцыi, а з калгасаў пакуль што ўзяў... толькi гарантыйныя распiскi.
Напалоханыя пагрозамi Калiберава i Моцкiна, на падман дзяржавы згадзiлiся некаторыя старшынi калгасаў, пакшталi зацюканнага начальствам Гаропiкi.
Толькi не доўга працягваўся трыумф Калiберава, злачынныя махiнацыi неўзабаве раскрылiся. Праўда перамагла. Для гэтага многа зрабiлi сумленныя савецкiя людзi: калгаснiца Ганна Чыхнюк, брыгадзiр Мiхальчук, пракурор Курбатаў, спецыальны карэспандэнт абласной газеты Гардаюк, настаўнiца Наташа Гарошка i, як не дзiўна той самы запалоханы старшыня Ягор Гарошка, якi спачатку згадзiўся пайсцi на ашуканства.