Белорусские сочинения - Андрэ Маруа - Адказнасць — важная справа (Андрэ Маруа "Мурашы")

Адказнасць — важная справа (Андрэ Маруа "Мурашы")

У творы французскага пiсьменнiка Андрэ Маруа расказваецца аб тым, як маладая жанчына купiла празрысты мурашнiк толькi таму, каб паказваць гэты незвычаины цуд свайму каханку. Болып за ўсё жанчыну ўразiла тое, што мурашы вельмi мала ядуць i самае галоўнае — у першую чаргу кормяць сваю каралеву.
     Ужо з першых радкоў твора жанчына, якая збiраецца купiць мурашнiк, мяне насцярожыла. Чытаючы пра яе вопратку, я падумаў, што галоўная гераiня аддае сваей знешнасцi ўвесь час i наўрад цi будзе ў яе час на мурашоў. Напэўна, пра гэта падумаў i прадавец, бо чаму тады ён так маркотна ўздыхнуў?
     Так i сталася. Хутка незвычаины мурашнiк жанчыне надакучыў. Яна паставiла яго за люстэрка на камiне i тут жа забылася пра яго.
     Купляючы мурашоў, жанчына нi на хвiлiну не задумалася, што яна купляе жывых iстот. Не задумалася яна i пра адказнасць, якую ўскладвае на сябе, i пра тое, што толькi ад яе залежыць жыццё гэтых маленькiх iстот. З усяго вiдаць, што жанчына была безадказнай. I з таго, як аднеслася яна да мурашоў, можна зрабiць вывад, што i да людзей яна адносiцца гэтак жа.
     Людзi прывыклi лiчыць сябе вышэйшымi, самымi разумнымi iстотамi на Зямлi. Але з таго, як аднеслася гэтая жанчына да мурашоў i як адносiлiся яны да сваей каралевы, вiдаць, што гэта не заўсёды так. Мурашы ў творы — прыклад сапраўднай адказнасцi. Яны выклiкаюць больш сiмпатыi, чым некаторыя людзi. Твор Андрэ Маруа вучыць нас адказнасцi. Перш чым узяцца за якую-небудзь справу, трэба добра падумаць, цi зможаш справiцца з ею.