Белорусские сочинения - Андрэ Маруа - Водгук на апавяданне Андрэ Маруа "Мурашы"

Водгук на апавяданне Андрэ Маруа "Мурашы"

Пакарыцелі трывала ў модзе.
     Кожны ў справе петрыць будзь здароў —
     Дзе падзецца беднай той прыродзе?
     Сяргей Законнікаў
     
     У апавяданні Андрэ Маруа расказваецца пра маладую жанчыну, якая купіла сабе мурашнік. Маленькіх жывых істот яна ўспрымае як чарговую забаўку: «Учора вечарам Бах... Сёння мурашкі...» Узяўшы мурашоў, яна і не падумала пра адказнасць. Яе задавальняе, што мурашам хапае адной кроплі мёду ў месяц і болын ніякіх клопатаў. У маладой жанчыны няма ні спагады, ні спачування, ні дабрыні да «дробненькіх карычневых» мурашоў. Мурашнік патрэбны ёй дзеля таго, каб не расчараваць «мужа і каханка», бо той прывык бачыць у ёй «навізну і разнастайнасць».
     Пісьменнік вельмі падрабязна апісвае знешнасць маладой жанчыны, яе адзенне, але не называе яе імя: «вялікі капялюш з белай саломкі і муслінавае плацце ў кветачкі, без рукавоў», «беленькую ручку з наманікюранымі пальчыкамі», «зграбную шыйку». За знешняй прыгажосцю хаваецца чэрствае сэрца і пустая душа. Праз тыдзень, калі мурашнік надакучыў, «маладая жанчына сунула яго за люстэрка на каміне». Яна паводзіць сябе, як тыповы пакарыцель прыроды: пакарыстаўся і выкінуў. З гэтай жа лёгкасцю яна можа выкінуць з жыцця і чалавека, калі той ужо будзе непатрэбны.
     У гэтым апавяданні А.Маруа паказаў нам, што чалавек часцей за ўсё ставіць сябе вышэй за «братоў сваіх меншых», выконвае ролю вырашальніка іх лёсаў. Маладая жанчына, узяўшы мурашоў, брала адказнасць за іх жыццё. А яна, засунуўшы іх за люстэрка на каміне, нават не падумала, што мурашы памруць з голаду. Маленькія мурашы вышэй у сваіх паводзінах за чалавека: «Мурапікі доўга паміралі ад голаду. Да самага канца яны хавалі тронікі мёду для Каралевы, і яна загінула апошняя».