Белорусские сочинения
-
Адам Міцкевіч
-
Да двухсотгоддзя Адама Міцкевіча
Да двухсотгоддзя Адама Міцкевіча
На Беларусі адсвяткавалі юбілей сапраўды вялікага чалавека, патрыёта сваей Радзімы і проста чалавека з вельмі чулай і добрай душой. Гэты чалавек — Адам Міцкевіч.
З самага маленства Адам Міцкевіч захапляўся прыродай роднага краю: зялёнымі палеткамі, узгоркамі і лясамі, блакітнымі азёрамі, ціхімі і задуменнымі рэкамі. Яго заўсёды цікавіла багатая мінуўшчына беларускай зямлі. Слухаючы легенды, паданні, казкі, якія расказвалі Адасю старэнькія бабулі і дзяды, у юнага паэта прачыналася вялікая любоў да Бацькаўшчыны і гонар за яе свабодалюбівы народ.
Адукацыю Адам Міцкевіч атрымаў у дамініканскай школе ў Навагрудку, а потым у Віленскім універсітэце, куды ён паступіў у тысяча васемсот пятнаццатым годзе. Малады чалавек быў рамантыкам. Пад час вучобы ва універсітэце ён вельмі захапляўся творчасцю Байрана.
Перщы зборнік вершаў Адама Міцкевіча выйшаў пад назвай «Паэзія». Гэты зборнік даў пачатак развіццю новай плыні ў польскай літаратуры — рамантызму. У артыкуле да свайго зборніка Адам Міцкевіч гаворыць аб перавазе «пачуццяў» і «сэрца» над «розумам».
У вогуле, паэт на працягу ўсяго жыцця не страціў рамантычныя пачуцці душы, змог захаваць у сабе чыстае і наіўнае сэрца юнака.
Праз усё свае жыццё Адам Міцкевіч пранёс каханне толькі да адной дзяўчыны. Iмя яе — Марыля Верашчака. Шчаслівыя і незабыўныя дні правёў паэт з Марыляй. Ён прысвяціў каханай шмат вершаў, у якіх выказваў свае пачуцці. Напрыклад:
Впервые став рабом, клянусь, я рабству рад.
Все мысли о тебе, но мыслям нет стесненья,
Все сердце — для тебя, но сердцу нет мученья,
Гляжу в глаза твои — и радостен мой взгляд.
Але паэту і маладой дзяўчыне не выпала шчасця быць усё жыццё разам. З самага маленства Марыля была заручана з багатым графам, і перамяніць рашэнне яна не магла. Таму яна і Адам Міцкевіч вымушаны былі разлучыцца. Але нават расстанне не здольна было астудзіць сэрца паэта. Да самых апошніх дзён ён кахаў сваю Марылю і прысвячаў ей свае лепшыя творы. Так, баладу «Свіцязянка» Адам Міцкевіч напісаў па просьбе каханай.
Чытаючы аб такім вялікім, прыгожым пачуцці, міжволі пачынаеш зайздросціць Марылі. Як па-сапраўднаму, моцна яе кахалі! Чамусьці здаецца — сустрэць такое каханне ў наш час немагчыма, і, увогуле, яно бывае толькі ў казках. О, як бы мне хацелася спаткаць у сваім жыцці чалавека, падобнага да Адама Міцкевіча: з такой жа чулаю і рамантычнаю душою, з такім гарачым і адданым сэрцам.
Літаратурная творчасць паэта заслугоўвае сусветнага прызнання. Вялікі майстар паэтычнага слова А. Міцкевіч стаў пачынальнікам новага напрамку ў беларуска-польскаи літаратуры. Адам Міцкевіч уславіў Радзіму перад усім светам, калі паказаў хараство беларускай зямлі. Пры спрыяльных умовах ён мог бы стаць першым беларускім паэтам, але час для гэтага не падыходзіў. Тым не менш, творчасць Адама Міцкевіча зрабіла вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры.