Белорусские сочинения
-
Андрэй Мрый
-
Самасуеўшчына i прыемы яе выкрыцця ў рамане Андрэя Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя"

Раман А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя» выносіць прысуд самасуеўшчыне як велізарнаму сацыяльнаму і маральнаму злу. Самасуеўшчына — гэта чорны павой прыстасаванства, прайдзісвецтва, кар'ерызму і невуцтва, што сышліся разам, у адной асобе былога чырвонаармейца (ён і пасля вайны паказвае людзям нібыта прастрэлены кулямі свой шынель), вясковага хлопца, якога бацька не выносіць за адрачэнства ад зямлі і хлебаробскай справы, за пераўвасабленне ў чалавека іншых, «падкультурных» паводзінаў, манеры апранацца, за страту каранёў, Самсона Самасуя. Калінікалі, нават пры народзе, гэты былы сын вёскі можа казырнуць сваімі навыкамі былога працаўніка. Так, напрыклад, паказвае, як трэба касіць. I нішто сабе косіць. Увогуле ён быццам і не такі ўжо кепскі чалавек, нечым падобны на Несцерку, на блазнаў пры каралеўскіх дварах. Але гэта толькі знешне, на першы погляд. Чым больш знаёмімся мы з героем, чым глыбей пазнаем прычыны яго «ненармальных» паводзінаў, тым больш і больш адчуваем, што ён не толькі «шут гарохавы», а і жахлівы чалавек. Чалавек, у якога за душой няма нічога святога. Які можа выкарыстаць любыя прыёмы, каб толькі ўзвысіцца, «высунуцца» ў начальнікі, пралезці туды, дзе добра плацяць, цэняць, раздорваюць кіраўнічыя пасады. «Малая, дробная сошка» ў чыноўніцкім апараце раённага маштабу, ён выпрацоўвае цэлую праграму дзеянняў (пралезці ў партыю, задобрыць начальства нават праз уплыў на яго жонак, быць наперадзе на ўсіх мерапрыемствах, паказваць сябе дасведчаным ва ўсіх пытаннях, нават у веданні вучэння Сунь Ятсена, маніпулюючы інтарэсамі савецкай дзяржавы, Радзімы, народа) і рэалізуе яе, як толькі можа. Фінал незакончанага рамана сведчыць, што, выкрыты ў раённым маштабе, ён можа быць рэабілітаваны вышэй і выплыве ў маштабах большых — абласным, а то і рэспубліканскім.
Амаральнасць Самсона Самасуя не ведае межаў: ён і з бацькамі-сялянамі рассварыўся, ды так, што бацька на дух яго не пераносіць, заляцаецца і да Крэйны, і да жонкі раённага начальніка Сома. Ніводная жылка не здрыганулася на яго твары, калі пад яго кіраўніцтвам моладзь з мястэчка Шапялёўка на свяце фізкультуры і здароўя дратавала каля рэчкі з такімі цяжкасцямі ўскапаныя ды засеяныя людзьмі градкі. А пра якую мараль можна гаварыць, якія часцінкі чалавекалюбства шукаць у гэтым чалавеку, калі ён загадвае знішчыць усіх шапялёўскіх сабак, якія перашкаджаюць праводзіць культурную рэвалюцыю! Спатрэбіцца, ён і на людзей руку ўзніме, і ўсё жывое выража пад корань. Чытаем раман і пастаянна адчуваем, які жорсткі і адначасова камічны гэты персанаж! Смяемся з яго і плачам з сябе, з нашых папярэднікаў: як маглі яны дапусціць падобных прайдзісветаў да ўлады? Смяемся і плачам. Добра смяецца той, хто смяецца апошні. Кандрат Краліва гэта заўважыў яшчэ да вайны і напісаў выключна смелы і прарочы твор «Хто смяецца апошнім». Блізкі да мрыеўскага. I галоўныя героі абодвух твораў блізкія: два прайдзісветы, толькі адзін — больш хітры, замаскіраваны і знешне прыстойны, надта не вытыркаецца, а дзейнічае цішком, не просталінейна, а замаскіравана (Гарлахвацкі), а другі заўсёды ідзе ў лабавую атаку, не ганьбуе ніякімі сродкамі.
Хачу спыніцца на прыёмах, якімі карыстаецца Мрый з мэтай выкрыцця прайдзісвецтва і кар'ерызму, духоўнага жабрацтва і маральнай разбэшчанасці. Самы галоўны прыём — перайначванне ўсяго, што сур'ёзна робіць, гаворыць, пра што дзеліцца думкамі галоўны герой (ён выступае ў ролі апавядальніка). Усё зробленае героем успрымаецца чытачамі як адваротнае, пераліцаванае (па-замежнаму — травесціраванае). Так, напрыклад, Самсон Самасуй захапляецца сваёй інтэлігентнай знешнасцю, прыгажосцю, вынаходлівасцю, майстэрствам і здольнасцямі агітатара за новае, арганізатара добрых спраў і г. д. Але па ходу апавядання, з самага першага радка, вынікае, што гэта не так, што ўсё зробленае героем трэба ўспрымаць наадварот, як нелагічнае, абсурднае. Гэта апавяданне з «двайным дном». I даецца яно любому пісьменніку цяжка. Вось, напрыклад, як расказвае пра сваю працу рэдактар мясцовай газеты (займаў ён і гэтую пасаду) Самсон Самасуй: «Загадчыку б-кай Малахольнаму я загадаў напісаць урачысты фельетон з прычыны нашай новай перамогі на культфронце, а т. Гарачаму «Нашы дасягненні» — паэтычны агляд у вершах. Іншым настаўнікам прапанаваў агульнаадукацыйныя артыкулы аб зніжэнні сабекошту, аб хлебных загатоўках, аб формах увязкі з рознымі установамі. Нам удалося ўцягнуць у газету ўсіх супрацоўнікаў. Пісаць мы навучыліся лёгка, бо трэба было зрабіць нязначную працу: з вялікіх артыкулаў друкаваных газет скласці маленькія ў пяць радкоў. Як, напрыклад, прывяду ўзорны артыкул ветфельчара Бясхвосціка на тэму: «Што дала сялянам Савецкая ўлада». Ён напісаў: «Савецкая ўлада дала сялянам зямлю і волю. Няхай жыве Савецкая ўлада, зямля і воля! Ветфельчар Бясхвосцік». Узорны артыкул. Узорнае, скасабочанае, дэфармаванае, можна нават сказаць, трагладыцкае нейкае мысленне. Узорны рэдактар узорнай газеты пра нішто і пра ўсё, сатканай з лозунгаў ды заклікаў.
Магутным сродкам выкрыцця «новых людзей», самасуяў і самасуйчыкаў у сатырычных апавяданнях і ў рамане Мрыя становіцца «бюракратызацыя» мовы герояў (умоўны, вядома, тэрмін). У першую чаргу бюракратызаваная мова Самсона Самасуя. Як толькі ён пераехаў з вёскі ў райцэнтр Шапялёўка, пачаўся працэс «пераліцоўкі» яго мовы на бюракратычны лад. Канцылярызмамі, бюракратычнымі моўнымі штампамі ён карыстаецца не толькі ў палітвыхаваўчых гутарках з несвядомымі людзьмі ды лекцыях пра міжнароднае становішча, але і ў побыце, пры выяўленні сваіх «пачуццяў» да Крэйны і жонкі Сома: «I сэрца маё заледзянела. Магчыма, гэта мела і станоўчыя вынікі ў агульным плане. Кожны вечар я хадзіў да Соміхі і адчуваў сябе не менш здавальняюча, як і Сом з Крэйнай. Праз Соміху мой уплыў у выканкоме павялічваўся. Зразумела, я працаваў і па іншай лініі». Чытаем падобныя перлы, і бачым, што ніводнага жывога слова няма ў гэтых выказваннях, што прамаўляе іх абсалютна недасведчаны, недалёкі чалавек.
Важным прыёмам сатырычнага выкрыцця становіцца выкарыстанне мастаком гаваркога прозвішча. Самсон Самасуй... Самсон — імя, што павінна азначаць сілу, веліч, магутнасць яго носьбіта. А тут усё аказваецца наадварот: Самсон — толькі імя, за якім — бязглуздасць, духоўнае ўбоства і фізічная непаўнацэннасць. Самасуй — чалавек, які ўсім навязвае свае паслугі, вышэишым па становішчу ў грамадстве хоча служыць і прыслужваць у карысных мэтах, ніжэйшых выхоўваць і перавыхоўваць па свайму разумению, у святле «ўстановак» і ідэалагічных лозунгаў. Самасуі з'явіліся на пераходным этапе ад дарэвалюцыйнага да паслярэвалюцыйнага жыцця, ад ваеннай муштры да мірнага кіраўніцтва. Яны зразумелі, што могуць без іх падзяліць партфелі, бо яны — горшыя за многіх удзельнікаў рэвалюцыі, а таму лезуць са скуры, прапануюць сябе ўсюды, шукаюць самай маленькай шчыліны, праз якую можна дарвацца да карыта і адхапіць кавалак тлустага пірага. Маральныя прынцыпы для падобных людзей адсутнічаюць.
Самсон Самасуй — не чарговая сатырычна-гумарыстычная постаць, варыянт каралеўскага блазна першай трэці 20 стагоддзя. Гэта свядомы, ініцыятыўны, адмоўны блазан. Блазан, які імітуе сваю веліч i кампетэнтнасць, вернасць справе перабудовы свету па законах справядлівасці, а сам імкнецца ўсімі спосабамі дасягнуць высокай кар'еры. Тым ён і небяспечны, непрымальны для любых часоў і для любога народа. Жахліва таксама тое, што падобных блазнаў нарадзіла рэвалюцыя, якая запісала на сваіх сцягах лозунгі Дабра, Справядлівасці, Шчасця. На жаль, яна пасеяла не толькі добрае зерне на ніве жыцця, але і пустазелле тыпу самасуйчыкаў. Грамадства значных магчымасцей наваяўленыя «гаспадары жыцця» ператварылі ў казарму, машыну, у якой кожнаму шрубчыку адвялі сваё месца.
Раман А.Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя» быў напісаны яшчэ да вайны, але значэння свайго не страціў і ў нашыя дні. Бо і сёння Самсоны Самасуі жывуць і правяць баль у нашай шматпакутнай краіне.