Сачыненне-апісанне па творы І. Навуменкі “Падлетак”
Аповесць І. Навуменкі “Падлетак” уваходзіць у склад трылогіі. У ей народны пісьменнік Беларусі апавядае пра жыццё, сталенне, развіццё асобы звычайнага местачковага хлопца Васіля Войціка. Галоўны герой паказаны аўтарам ва ўмовах нялёгкага перадваеннаго жыцця, потым у драматычных, нават трагічных абставінах вайны. Іван Навуменка наследуе унутраны свет героя, псіхалагічна переканаўча раскрывае паэзію пачуццяў, праўду душэўных перажыванняў. У той жа час мы знаходзім у лірычнай прозе выразнасць і глыбіню канкрэтна-рэалістычных малюнкаў, па-мастацку дасканала выпісаныпартрэт, апісанне прыроды. Вось адно з такіх апісанняў.
Лес даўно зачараваў Васіля. З таго, бадай, часу, як ён стаў шастаць па грыбы. Блізкае і Далёкае Ляда з цёмным алешнікам, дубовымі пнямі, гэтак жа, як нізкія балотныя Астраўкі, душу не прывабілі. А вось Макаеўскі лес, які ляжыць на захад ад мястэчка, з кожным годам вабіць Васіля. Лес гэты багаты, разнастайны, бясконцы.
Сустрэчы з грыбным лесам Васіль чакае як свята. Цяпер Васіль ходзіць у лес не па чыгунцы, а шырокім пыльным шляхам і ў лес заварочвае на паўдарозе, паміж Шкрабавай і Кротавай будкамі. Бо і ў гэтым лесе, які местачкоўцы звычайна абмінаюць, Васіль знаходзіць не толькі сыраешкі, але і баравікі. Аднойчы пад дубамі, якімі лес пачынаецца, на роўным голым месцы ён зрэзаў сем вялікіх цвёрдых, як капыты, баравікоў.
Можа, гэта блага, але мясціны, дзе знайшоў калі-небудзь баравік, Васіль ніколі не мінае. Заядлыя грыбнікі рвуцца наперад, на прастор верасоў, маладых сасоннікаў, а ён тупае то ў грабняку, то па зарослай кустамі палянцы, дзе яму аднойчы добра пашанцавала. Вядома, першыя грыбы, якія бачны ўсім, не трапляюць у Васілёў кошык. Іх выхопліваюць тыя, хто бяжыць па лесе яшчэ на самым золку.