Белорусские сочинения - Іван Навуменка - Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай беларускай прозе

Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай беларускай прозе

Тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Гэта творы, якія даюць шырокае апісанне страшнай трагедыі, таксама расказваюць нам пра франтавое жыццё і партызанскі рух на Беларусі. Часам пісьменнікі ставяць сваіх герояў у такія ўмовы, дзе ад іх патрабуецца бескампрамісны маральны выбар. Аднак у франтавых умовах ад асабістага выбару чалавека не заўсёды шмат залежыць. Іншая справа — партызанская вайна. Тут чалавек можа патрапіць у такія ўмовы, калі ён павінен разлічваць толькі на самога сябе, на свой вопыт, калі дапамогі чакаць не даводзіцца. У такім выпадку ўзрастае значэнне маральнага вобліку чалавека, яго стойкасці. Іменна гэтым — праблемай выбару — вылучаецца творчасць Васіля Быкава. У аповесці "Сотнікаў" аўтар раскрывай вытокі подзвігу і здрадніцтва. Рыбак вырашыў шляхам здрады застацца жыць. Яму здаецца, што ён можа ашукаць ворага, галоўнае выжыць, а там уцячэ і будзе працягваць барацьбу. Па сваіх перакананнях Рыбак не вораг, ён хоча выжыць насуперак усяму, але ў цяжкую хваліну ён клапоціцца толькі пра сябе. Сотнікаў таксама хоча жыць. Але ён у першую чаргу думае пра людзей, ні на хвіліну не можа пераступіць рысу, за якой чалавек перастае быць чалавекам. В. Быкаў паказаў, што Рыбак стаў здраднікам невыпадкова. Яго эгаізм, адсутнасць пэўных маральных ідэалаў, звычка не задумвацца над уласнымі словамі прыводзяць Рыбака да здрады. I Рыбак пакараны нават тым, што памерці як чалавек не можа. На фоне Рыбака хворы і нязграбны Сотнікаў нават не звяртае на сябе ўвагі. Але ў хвіліну, калі ўзнікла сітуацыя выбару паміж жыццём і здрадай, ён вырастав ў магутную постаць героя. Такім яго робяць пачуццё адказнасці, абавязку, мужнасць. Галоўнае — Сотнікаў не лічыць свае паводзіны гераізмам. Перад пакараннем ён бачыць у натоўпе хлопчыка, і ў яго хапае сілы ўсміхнуцца таму «жаласнай усмешкай». Хлопчык — гэта надзея на будучыню.

Партызанская тэма гучыць у цыкле раманаў Івана Навуменкі — «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці».

Дачакаліся вызвалення Міця Птах і яго сябры, зрабіўшы нямала добрых спраў дзеля перамогі над ворагам. Недзе загубіўся на дарогах адступлення нямецкіх войск бургамістр Крамер. Ён з неахвотай пакідае Радзіму, але вымушаны адступаць разам з немцамі, бо яго прыродная дабрата так і не выспела ў актыўнае супраціўленне фашызму. А вось намеснік Крамера Лубан здолеў гэта зрабіць. Пакрыўдзіўшыся за тое, што перад вайной з ім паступілі несправядліва, ён ідзе служыць да немцаў. Але, будучы чалавекам сумленным, мужным, ён хутка пераконваецца, што акупанты нясуць няшчасце народу. I тады Лубан рашуча парывае з немцамі, ідзе да партызан, не спадзеючыся, што яго прымуць. Але партызаны паверылі, прынялі — і Лубан мужна змагаецца. Немцы жорстка адпомсцілі яму за гэта — расстралялі сям'ю. Лубан — не прыстасаванец, не перабежчык, ён адносіцца да жыцця патрабавальна і гатоў плаціць за ўласныя памылкі высокай цаной.

У рамане «Сорак трэці» паказана атмасфера пярэдадня вызвалення на а купава пай тэрыторыі Беларусі, дзейнасць падпольшчыкаў і партызан, якія ў чаканні прыходу Савецкай Арміі не пакідаюць ворага ў спакоі.

Шырокі сацыяльна-бытавы план у наказе Вялікай Айчыннай вайны ўласцівы творчасці Івана Чыгрынава. Выйшлі яго раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны». Празаік расказвае пра лёс жыхароў вёскі Верамейкі. Сутыкненні жыхароў з акупантамі даюць адчуць, што нямецкія войскі прынеслі з сабой бесчалавечнасць, агрэсіўнасць, фашызм. I гэта прымушае большасць людзей спачатку затаіцца і ўнутрана настроіцца на непрыняцце акупацыйных парадкаў. Пасля ж вельмі хутка пачынае выспяваць імкненне да супраціўлення і барацьбы. I так ужо складваецца ў жыцці, што барацьбу з ворагам павінны ўзначаліць лепшыя людзі з народа — такія, як Дзяніс Зазыба.