Духоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі (1)
Калi пачалася Вялiкая Айчынная вайна, П.Панчанка адным с першых стау на абарону Радзiмы: “Беларусь, я -- твой воiн адданы i сын, мае думкi i сэрца заусёды з табою". У вершы "Кожны з нас прыпасае радзiмы куток...“ паэт расказвае пра цяжкiе падзеi 1941г. З акруження на усход, за лiнiю фронту, прабiраюцца нашы воiны, адзiн з якiх -- беларус. Трапiушы у аршанскiя лясы, родныя мясцiны, баец падпоуз да сяла, расхiнуу асцярожна кусты i знямеу -- камiны... камiны... Многа фашысцкiх здзекау паспеу пабачыць салдат на спапялёнай i здратаванай ворагам роднай зямлi, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застауся толькi абгарэлы клен, якi пасадзiу калiсьцi яго бацька. Вакол горкi пыл, жудасная цiшыня, нi стуку, нi груку. I салдат упау на зямлю, якая "прытулiлася целам магутным” да яго, нiбы просячы абаранiць яе ад злых ворагаулiхадзеяу. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняу, нечалавечы боль па ахвярах, па параненай радзiме, мацнее нянавiсць да ворагау.
I прамыла раса мае сумныя вочы.
Каб убачыу я усе, каб запомнiу усе.
Каб я думау пра помсту i удзень, i у ночы.
I хаця паэзiя П.Панчанкi была i есць глыбока гуманiстычная, суровая неабходнасць патрабавала ад паэта заклiкаць да помсты.
Бо нена тое Радзiма мне у рукi дала аутамат,
Каб стаяу на дарозе маей тройчы выклыты кат".
Ваенная лiрыка П.Панчанкi хвалюе суровым рэалiзмам, глыбокiм псiха лагiзмам, высокiм гераiчным i трагедыйным гучаннем. Усе гэта цесна пераплялося у баладзе "Герой". Гэты невялiчкi твор стау сапраудным помнiкам простаму салдату, якi вынес усе нечалавечыя пакуты вайны, сваiм жыццем абаранiу Радзiму.
Iдзе наступленне, перад воiнамi паустае перашкода -- калючы дрот.
…На увесь рост падняуся салдат
I лег на змяiныя скруткi дроту.
I двесце салдацкiх запыленых ботау
Прайшлi па яго спiне…
Салдат ахвяруе сваiм жыццем, каб даць магчымасць iншым перамагчы ворага, хоць на некалькi хвiлiн прыблiзiць перамогу.
Вершы П.Панчанкi ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяуляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа i краiны у самы трывожны для iх час. На першым плане у гэтым маналогу -- сыноускi боль, сыноуская ласка i пяшчота i побач -- жорсткасць i нянавiсць да ворага. Яго паэзiя узвышае, дапамагае жыць i думаць, яна сцвярджае цудоуныя каштоунасцi чалавечага жыцця.