Белорусские сочинения
-
Пімен Панчанка
-
Водгук на верш Пімена Панчанкі "Не люблю я слова "пакарыцель"

Усё чалавечае жыццё з яго прыгажосцю і недахо памі не застаецца без увагі Пiмена Панчанкі. Верш «Не люблю я слова «пакарыцель» змяпічае філасофскія развагі над сучасным жыццём, якое поўнае несправядлівасці, і над будучым, невядомым і зманлівым.
У наш час нярэдка можна пачуць словы «ўладар», «пакарыцель», і аўтар пратэстуе супраць такога падыходу. «Зямля зялёная... для жыцця» павінна належаць усім, а калі ёсць уладар — будуць і пакораныя, а гэта
... пахне трохі рабствам,
Карай, і рабункам, і крывёй.
Верш Шiмена Панчанкі — гэта маналог аўтара, думкі якога поўныя горычы і ў той жа час надзеі. Надзеі на тое, што пакарэнне не стане карай для «будучых прасветленых эпох». Аўтар спадзяецца, што надыдзе такі час, калі словы «пакарыцель», «пакарэнне» не будуць ужывацца, што яны назаўсёды знікнуць.
З хваляваннем чытаю радкі аўтара:
Для стварэння лепшых пакаленняў
Трэба помніць гора ўсіх дорог.
Яны гучаць як наказ усім нам у далейшае жыццё. Мы — гэта будучыя яго будаўнікі, яго стваральнікі. Пімен Панчанка хвалюецца за будучыню нашай краіны, за тое, якімі мы станем, ці будуць сярод нас такія, хто зможа «ўдарыць... па душы жывой», ці зберажом мы цудоўную беларускую прыроду. Таму ён просіць нас усё рабіць «з добрым сэрцам» і пакідаць «і буслу, і чайцы больш вады і неба на душу».
Кожны радок верша запаў мне ў душу і глыбока ўскалыхнуў яе. Мне хочацца адказаць Пiмену Панчанку:
Вы паверце: мы тпакімі й будзем,
З сэрцам добрым, як і наракаў.
Прынясём мы шчасце, волю людзям
I забудзем «пакарыцель», «уладар».
Верш здзівіў мяне сваей прастатой. Кожны радок — гэта шчырыя словы аўтара, якія ідуць ад сэрца. Паэт ужыў і простыя, і складаныя сказы. Дзякуючы ім, ён легка данёс да чытача ўсе свае думкі і пачуцці. Чытаючы верш, я сустрэла шмат аднародных членаў, якія дапамагаюць лепш зразумець змест і служаць для мастацкай выразнасці верша.
Я хачу ўсім параіць прачытаць гэты верш, бо тады кожны з нас стане крышачку лепшым. А можа, нехта задумаецца над сваім жыццём, убачыць яго недахопы і вырашыць выправіць іх.