Белорусские сочинения
-
Пімен Панчанка
-
Сучаснасць у "Паэме сораму i гневу" Пімена Панчанкі

«Паэма сораму і гневу» — бязлітасна-праўдзівы твор. Малы па колькасці радкоў, ён вялікі па глыбіні пранікнення ў сутнасць з'явы, у змест пасляваеннай эпохі. Аснова, якая нарадзіла падобны выкрывальніцкі па змесце твор, відна ў загалоўку — гнеў і сорам рухаюць наперад аўтарава перажыванне, падпарадкоўваюць яму карціны, факты бязрадаснага жыцця. Менавіта гэтыя пачуцці прывялі паэта да вышэйшай ступені самавыкрыцця, якое вылілася ў рэзкія, нават грубыя словы: «Я рос бяздумным дурнем, як і ўсе» — «Стаў я зноў дэбілам» — «Але баюся Зноўку стаць крэтынам». Мы адчуваем, што такія эпітэты з'яўляюцца на глебе расчаравання і вострай незадаволенасці сабой, што лірычны герой (аўтар) паэмы іх не варты. Але такі ўжо паэт Панчанка: калі называць рэчы, дык сваімі імёнамі, калі змагацца за праўду — дык адкрыта, да канца. Паэт бязлітасна выкрывае ў паэме найперш сябе. Дзеля гэтага ён выбірае яшчэ адзін цікавы прыём: заменьвае «мы» на «я». Гэта дае яму магчымасць пісаць пра з'явы ад свайго імя, асабістым болем правяраць боль агульнанародны. I толькі ў двух выпадках паэт стварае вобразы «не-я», як пішуць навукоўцы, героя: калі расказвае пра прыстасаванцаў ваеннай пары («Яны жылі ў маскоўскіх нумарах, Пілі гарэлку, трэскалі тушонку»; «Не страшны фашыстоўскі ім бандыт! Па Беларусі плакалі наўзрыд, Вышуквалі сабе узнагароды» — запамінальны вобраз, створаны некалькімі дакладнымі штрыхамі) і іх далейшае пераўтварэнне ў бяздушных чыноўнікаў «Ды тыя, Хто штодня крычаў «Ура», Правадыровы помнікі драбілі, Нам хлусілі ізноў: «Прыйшла пара Багацця, шчасця»).
З першага і да апошняга радка ў творы адбываецца пераацэнка каштоўнасцяў, супроцьпастаўленне рэальнага і ўяўнага, параўнанне розных з'яў і фактаў. Першыя дзве страфы аднаўляюць старонкі даваеннай рэчаіснасці, калі славіўся «светлы век машынны», закрываліся цэрквы, паліліся абразы, праводзілася калектывізацыя, у выніку якой і пачалася сапраўдная народная трагедыя. Паэт-лірык не апісвае яе падрабязна, а стварае адну-адзіную зрокавую карціну, якая заменьвае і шматлікія лічбы, і цэлыя тамы дакументаў. Іх варта прывесці і пажадана запомніць:
Я цэрквы закрываў,
Я абразы паліў,
Сялянскую маёмасць перапісваў.
I нюхалі нішчымныя палі
Кароў галодных
Родныя мне пысы.
Далей ідуць у паэме радкі пра вайну як трагедыю, якая «усім прачысціла мазгі», агаліла вечныя ісціны — жыццё і смерць, праўда і сумленне — «у першародным матчыным значэнні». Так думалася паэту. Але наступная старонка жыцця, мірная, паказала, што спадзяванні франтавікоў на праўду, надзеі на справядлівасць пахавалі колішнія прыстасаванцы (мы ўжо цытавалі радкі пра іх), у чарговы раз усіх падманулі байкамі пра шчаслівае і радаснае існаванне. Запамінаецца паэтава характарыстыка пасляваеннага часу: «Я сек сады, Прынёс бяду лясам, Я сеяў кукурузу на балотах... Зямлю я разлюбіў, Уцёк з калгаса... I я пісаў пра дробязь I... цярпеў». Аднак найбольш грунтоўнай, пашыранай выступав бліжэйшая да нас эпоха, якой паэт прыпісвае найвялікшыя грахі, карыстаючыся прыёмамі градацыі і гіпербалы: «застой. Крадзеж на складах — горы дрэні Зямлі і праўды, Мовы і гаёў Ірвалі мы спрадвечныя карэнні», страту роднай мовы, незабыўнага Купалы. Не ўратаваў і «выратавальны» з'езд ачышчэння, абнаўлення, праўды. Зноў на сцэну з'явіліся «грасмайстры ашуканства, пахвальбы», «хмурыя ілбы» — чыноўнікі, зноў перастаўляюць сталы ў кабінетах. Так разгортваецца праўда жыцця ў паэме, а з яе разгортваннем — мацнее паэтава злосць, паглыбляецца боль, каб выліцца ў пранікнёныя радкі:
Жыццё — з любові, працы і пакут,
Адновім чалавечую іх вартасць!
А гнеў і сорам мне душу пякуць,
I гне маё сумленне вінаватасць.
Цесна звязаны з ідэяй самапакаяння ў творы і матыў прызначэння мастацкай творчасці. Здаецца, толькі некалькі радкоў прысвечаны яго раскрыццю. Аднак яны запамінаюцца сваёй вастрынёй, афарыстычнасцю, шматзначнасцю: «Дык хто мы? Песняры ці хлусняры?». Шматзначнасць дасягаецца ў дадзеным выпадку і выкарыстаннем наватвора — «хлусняры».
Паэт не цураецца размоўнага (прастамоўнага) і нават вульгарнага слова («дурань», «крэтын», «дэбіл»). Верны праўдзе жыцця і характараў, ён скарыстоўвае тэрміналагічную лексіку — канцылярызмы («тысяча вымоў», «чыноўніцкі прагрэс», «бюракраты»), палітычныя тэрміны («эра паразітаў і папер», «век ядзерны», «я сам сабе суддзя і пракурор»). Стаўшы побач з лірычна-прачулымі словамі, словы іншага лексічнага парадку выразней выяўляюць кантрастнасць часу, эпохі, настрояў, пра якія піша паэт.