Іван Шамякін: тэматыка творчасці
Чаму я хачу расказаць менавіта пра лёс гэтага выдатнага пісьменніка, а не пра лёс некага маладзейшага? Таму што гэта лёс чалавека, які не скарыўся абставінам, захаваў чалавечы гонар у самы складаны і драматычны час.
У даваенны час, падобна герою першай часткі пенталогіі «Трывонае шчасце» «Непаўторная вясна» Пятру Шапятовічу, ён марыў пра шчасце асабістага кахання, пра тое, як будзе будаваць масты ў родным краіі, сваё жыццё не адасабляў ад жыцця краіны, трывожыўся за яё і свой і Сашын лёс (адсюль і назва пенталогіі). Я таксама яшчэ толькі ў пачатку самастойнай дарогі, таму мне блізкая гэта старонка біяграфіі пісьменніка і біяграфій яго герояў. Я вучуся, як і яны, верыць у шчасце, у каханне, якое павінна засцерагчы нас ад усялякага бруду. Здалёк даносяцца да мяне словы Пятра: «Саша, любая, слаўная мая. Не плачю Не трэба. Я хутка прыеду праз год». Так кахаць, як кахаў ;у свае юнацкіяя гады Пятро Шапятовіч (а гэта вобраз, мы,ведаем, аўтабіяграфічны), маглі толькі сумленныя, высакародныя людзі.
Другая старонка біяграфіі пісьменніка - ваенная. Мы ведаем пра
яе з трэцяй часткі пенталогіі «Агонь і снег», з рамана «Зеніт», нават з яго ранняга апавядання «У снежнай пустыні», што датуецца 1944 годам. I з успамінаў майстра, і з яго твораў відаць, што Шамякін і на вайне быў летуценнікам, чалавекам бескампрамісным да лжывасці, прыстасаванства, выкрываў людзей-кар’ерыстаў, такіх як Сямён Кідала, быў занепакоены тым, што і на вайне ёсць месца не толькі подзвігам, але і подласці, зайздрасці, эгаізму.
Трэцяя старонка біяграфіі Шамякіна — пасляваенны голад, разбурэнне, нястача і іх пераадоленне (усё гэта апісана ў заключнай аповесці пенталогіі «Мост»). Я ўяўляю, як жылося яму, маладому настаўніку, у халоднай кватэры з павыбіванымі шыбамі ў вокнах, сяк-так нечым заткнутых, як пісалася за ўбогім, што ледзь ліпеў, сталом. Уражвае эпізод з аповесці «Мост», калі герой твора на плячах за некалькі кіламетраў нясе дадому сямейнікам бульбу для родных, спяшаецца, каб хутчэй падтрымаць іх сілы...
Часта думаю пра лёс старэйшага пакалення: якімі фізічнымі і духоўнымі сіламі трэба было валодаць, каб перамагчы нястачы і беды, выжыць у барацьбе з суровымі абставінамі і застацца вернымі ідэалам чалавечнасці, дабра. Ці зможам мы, маладзейшыя, хоць крыху быць падобнымі да тых, хто абараніў для нас блакітнае неба, мірную цішыню, стварыў нам больш-менш прыстойныя ўмовы жыцця. Хай гэтым пакаленнем не ўсё зроблена як след, як хацелася б нам,але ўжо тое, што яно абараніла Радзіму ад ворагаў, падарыла жыццё нашым дзядам і бабулькам, а тыя — нашым бацькам і маці, нас да многага абавязвае. Падкрэслю — абавязвае! Хто гэтага не разумее, той глухі да чужога болю, няздольны на чалавечыя ўчынкі.
I пасля суровага пасляваеннага дзесяцігоддзя I. П. Шамякін заставаўся верны свайму народу, сваёй Радзіме. Ён займаў высокія пасты ў Саюзе пісьменнікаў, быў старшынёй Вярхоўнага Савета Беларусі, Героем Сацьіялістычнай Працы і народным пісьменнікам, але заставаўся чалавекам сярод людзей,- не гнаўся за славай і незаелужанай пашанай. Пра гэта сведчаць успаміны тых, хто блізка ведаў яго і яго твары. У рамане «Атланты і карыятыды» пісьменнік дзеяннямі свайго героя архітэктара Максіма Карнача бароніць у літаральным сэнсе чысціню паветра, якім дыхаюць гараджане, актыўна выступае супраць пабудовы ў цэнтры горада хімічнага камбіната, рызыкуючы кар’ерай, матэрыяльным дабрабытам, многім іншым. У рамане «Снежныя зімы» выкрываецца кар’ерызм, ставіцца праблема чалавечых узаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі. За ўсім паказаным у творы — пазіцыя пісьменніка які, падобна выдатнаму рускаму празаіку, лаўрэату Нобелеўскаі прэміі А. Салжаніцыну, сам жыў па праўдзе і заклікаў жыць гэтаксама ўсіх людзей.
3 вуснаў настаўніцы ведаю, што Іван Пятровіч Шамякін быў заклапочаны тым, каб не страціла сваю выхаваўчую місію літаратура, каб захавалася адзінства пісьменніцкіх радоў. I тут ён быў сумленны да канца.
Біяграфію пісьменнікаў трэба ведаць глыбей, бо менавіта яна з’яўляецца асновай мастацкай творчасці, «выйсцем крыніц» сцэн, эпізодаў, сюжэтаў, герояў, дэталяў — усяго таго, што складае іншабыццё ў слове.