Маральна-этычная праблематыка ў пенталогii Шамякiна "Трывожнае шчасце" (2)
Галоўныя героi пенталогii - Пятро Шапятовiч i Саша Травянава. У аповесцi "Непаўторная вясна" паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнiкума) i Саша (толькi што скончыла медвучылiшча) кахаюць адзiн аднаго. Аўтар iмкнецца раскрыць духоўны свет маладых людзей, глыбiню iх пачуццяў, грамадскiя пазiцыi. У хуткiм часе Саша становiцца жонкай Пятра, але перад пачаткам вайны Пятра забiраюць у армiю, i героi расстаюцца на доўгi час.
Аповесць "Начные зарнiцы" - пра пачатак Вялiкай Айчыйнай вайны, падпольную i партызанскую барацьбу на Беларусi. Саша застаецца з дачкой Ленай на акупiраванай тэрыторыi i прымае актыўны ўдзел у змаганнi з ворагам. Разам з братам Данiкам, Цiшкам Матылем, Колем Трапашом, Толем Кустарам яна выконвае самыя небяспечныя заданнi. Характар Сашы асаблiва ярка праявiўся ў эпiзодзе, калi яна, выконваючы партызанскае даручэнне, павiнна была выдаваць параненага камiсара за свайго мужа. Партызанскiм камiсарам быў настаунiк Уладзiмiр Iванавiч Лялькевiч, якi яшчэ да вайны рабiў Сашы прапанову выйсцi за яго замуж.
Суровы вопат ваенных гадоў, калi I.Шамякiн служыў на Поўначы ў зенiтных войсках, лег у аснову аповесцi "Агонь i снег". Яна прысвечана франтавому жыццю Пятра Шапятовiча. У ей праўдзiва паказаны шлях унутранага ўзмужнення галоўнага героя (першы бой батарэi з нямецкiмi афiцэрамi, першы сбiты самалет, смерць Сенi Пясоцкага, бяздушнасць, залiшняя падазронасць Кiдалы, цяжкае раненне).
У чацвертай аповесцi Пятро пасля цяжкага ранення i выпiскi са шпiталя аказваецца ў родных мясцiнах, дзе шырока разгарнулася партызанская барацьба. Адбываецца сустрэча Пецi i Сашы, але вайна настолькi пераблытала лесы, ўскладнiла iх узаемаадносiны, што поўнага разумення героi не знайшлi.
Аповесць "Мост" - пра новы этап у каханнi Пятра i Сашы. Дзеянне адбываецца пасля вайны. Героi не ваююць, але i ў 1946 г. iм не лягчэй. Пеця працуе настаўнiкам, Саша - загадчыцай фельчарскага пункта. Аўтар паказвае цяжкiя пасляваенныя гады. Мацнее пачуцце глыбокай унутранай блiзкасцi герояў, якiя аднолькава ацэньваюць падзеi. Мост, якi злучае два процiлеглыя берагi ракi, злучыў два людскiя лесы.
У вобразах Сашы Траянавай i Пятра Шапятовiча I.Шамякiн увасобiў тыповыя рысы характару таго пакалення моладзi, на долю якога выпалi цяжкiя гады лiхалецця i аднаўленчага перыяду. Героi прайшлi ўсе выпрабаваннi жыццем,засталiся вернымi сабе i суровай праўдзе жыцця.