Белорусские сочинения
-
Іван Шамякін
-
Вобраз Якава Золатава (па аповесці Iвана Шамякіна "Ахвяры")

Аповесць I. Шамякіна «Ахвяры» была напісана тады, калі ўжо існавала шматтомная літаратура, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. Створаная аўтарам карціна ваенных падзей у цэлым адлюстроўвала рэальную складанасць падпольнай і партызанскай барацьбы ў Беларусі. Менавіта аб адным з партызанскіх атрадаў ідзе гаворка ў аповесці.
Першае, што заўважае аўтар у адносінах паміж камандзірамі атрада, — тэта давер адзін да аднаго. Камандзір цалкам давярае сваім сябрам: начштаба Навуму Брагінскаму, былому камісару-акружэнцу, і наіўна-прастадушнаму юнаму камісару атрада Ігару Кіпеню. А тыя ў сваю чаргу шчыра вераць у добразычлівасць памкненняў свайго капітана. Але ў жыццё партызанскага атрада ўмешваецца варожая і бесчалавечная сіла, якую ў творы I. Шамякіна ўвасабляе Якаў Міхайлавіч Золатаў.
Групу НКУС, сем чалавек на чале з Золатавым, выкінулі на парашутах, але пілот апусціў іх не там, дзе трэба было. Задача ў камандзіра групы Золатава была «не ў атрад ісці (атрад на выпадак незвычайных абставінаў), а пранікнуць у Мінск, каб весці там разведку і рабіць дыверсіі». Атрымалася так, што ён сам і яго людзі слаба ведалі акупацыйны рэжым і хутка пераканаліся, што іх дакументы, «якія ў Маскве здаваліся бездакорнымі», былі такімі ліпавымі, што «першы паставы можа выкрыць іх фалынывасць». Значную частку груп НКУС інструктавалі ў асноўным так, што галоўная сіла ў тыле ворага павінна быць у Берыі, і яны «не павінны аддаваць і крупінкі славы мясцовым партызанам, ім належыць дзейнічаць самастойна, а партызан браць пад свой кантроль, каб не забываліся, што ёсць органы дзяржбяспекі». Але пасля некалькіх няўдалых спроб настрой групы «ўпаў да нулявой адзнакі», і яны пачалі адыходзіць на паўночны ўсход, бліжэй да фронту. Урэшце групе пашанцавала: выпадкова яны сустрэліся з манаўскім атрадам. У атрад зе было шмат вопытных людзей, а галоўнае — рацыя. Але хутка Ман «раскусіў» Золатава і зразумеў, што набытак іх не з радасных.
Золатаў будаваў сваю дзейнасць на недаверы і падазронасці. Ён нікому не верыць, нават сваім. Золатаў, на маю думку, жадае выставіць свае дзеянні перад вышэйшымі органамі, начальствам у лепшым святле, чым яны ёсць на самой справе. Вось гэтымі яго паводзінамі і недаверам да ўсіх і ўся можна растлумачыць і тое, што сам ён не жадаў ісці на задание ў Мінск, а пасылаў сваіх разведчыкаў, і тое, што ён амаль ніколі не расказваў пра тыя радыёграмы, што адпраўляў у штаб і тыя, што прыходзілі яму ў адказ. Болын таго, Золатаў, можна сказаць, нікога не падпускаў да рацыі, сачыў за тым, каб ніхто, акрамя радыста і яго, не ўбачыў ні слова з яго пасланняў.
А болын за ўсё мяне ўразілі адносіны Золатава да Стася Шабовіча. Я прызнаю, што юнак трапіў да іх пры вельмі няпэўных, падазроных абставінах, і таму Золатаў адразу адчуў сябе гаспадаром становішча. Але ж Шабовіч аднёсся з усёй шчырасцю да манаўскага атрада, жадаў расказаць усю праўду. Адчуўшы недавер Золатава, ён пачаў блытацца, хаваць імёны і прозвішчы. Далей, на маю думку, чэкіст Золатаў раскрывае сапраўдную сутнасць сваей натуры. Ён адводзіць Стася ў другую хату і пачынае допыт з прымяненнем фізічнай сілы, прымушае некалькіразоў паўтараць ужо сказанае. А поўная ўпэўненасць у тым, што юнак з'яўляецца фашысцкім агентам, прыйшла да Золатава тады, калі Стась па-наіўнаму паддаўся на яго правакацыю. I тады Золатаў не стаў доўга чакаць. Ён забівае падпольшчыка і тлумачыць яго расстрэл як вымушаны, бо, па яго словах, Шабовіч паспрабаваў збегчы.
Калі забойства Шабовіча, зусім незнаёмага Золатаву чалавека, можна расцаніць як бесчалавечнасць ці вельмі вялікую жорсткасць, то забойства Брагінскага тлумачыцца толькі баязлівасцю. Мне здаецца, што забіць чалавека, з якім быў побач некалькі месяцаў, толькі дзеля ўратавання сваей шкуры — гэта самая апопіняя справа. Менавіта гэтае злачынства пераканала мяне ў тым, што Якаў Золатаў — нізкі, нікчэмны чалавек, які не ставіць ні ў грош чужое жыццё і пачуцці іншых, але высока цэніць свае існаванне і гатовы дзеля ўласнага спакою ісці на самую вялікую подласць.