Белорусские сочинения
-
Іван Шамякін
-
Пошукi шчасця i сэнсу жыцця ў пенталогii Iвана Шамякіна "Трывожнае шчасце"

«Трывожнае шчасце» — першая пенталогія ў беларускай літаратуры. Кніга, у якую ўвайшлі пяць аповесцяў, аб'яднаных агульнымі галоўнымі героямі. Спачатку I. Шамякін планаваў напісаць адну аповесць «Непаўторная вясна», дзеянне ў якой разгортвалася ў перадваенны час. Але ў працэсе працы пісьменнік асэнсаваў абмежаванасць творчай задумкі, расшырыў рамкі твора і ў часе, і ў прасторы. У вобразах Сашы і Пятра, іх сяброў і саратнікаў аўтар увасобіў не толькі свае ўяўленні аб асабістым шчасці, аб гармоніі асабістага і грамадскага, але і адлюстраваў цэлую эпоху ў жыцці савецкага народа.
Пісьменнік надзяліў галоўнага героя Пятра Шапятовіча некаторымі асабістымі рысамі, асобныя дэталі жыццёвага шляху Пятра носяць аўтабіяграфічны характар. Адчуваецца духоўная блізкасць галоўнага героя аўтару, які з мяккай іроніяй апісвае юнацкую прынцыповасць, бескампраміснасць хлопца назат у дробязях. Гэтыя рысы характару асабліва праяўляюцца ў эпізодзе з хабарнікам-шафёрам: не захацеўшы ехаць бясплатна, Пятро пайшоў пехатой. Разам з тым, такі ўчынак хлопца сведчыць аб абвостраным пачуцці ўласнай годнасці, аб імкненні выглядаць дарослым, мужным, самастойным.
Чытаючы твор, ад разу пачынаеш сімпатызаваць сумленнаму, прынцыповаму юнаку. Ён здаецца такім знаёмым. Уяўляеш сябе на яго месцы, спачуваеш і суперажываеш яму, імкнешся падказаць, як лепш дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі.
Не менш прынцыповай, бескампраміснай паўстае ў творы Шамякіна і каханая Пятра Шапятовіча Саша Траянава. Саша — самастойная, духоўна багатая натура. Яна вельмі адказна адносіцца да сваей працы, імкнецца дапамагаць людзям, як толькі можа. I людзі цэняць яе дабрыню. Чуласць, спагадлівасць дзяўчыны да чужога гора вымушаюць яе працаваць, не лічачыся з часам і стомленасцю. У працы і дапамозе іншым бачыць Саша сэнс свайго жыцця. Зразумела, для поўнага шчасця патрэбна яшчэ і каханне любага чалавека. Сашы пашанцавала і ў гэтым. Яна кахае цудоўнага хлопца, шчырага і сумленнага. I галоўнае — ён таксама кахае яе. Праўда, Сашу не менш моцна кахае настаўнік Лялькевіч. Але для Сашы важна не проста ўладкаваць свае жыццё, не толькі дазваляць кахаць сябе, а самой адчуваць не менш моцнае пачуцце. Яе жыццёвы прынцып: «каб выйсці замуж, трэба кахаць чалавека».
Хоць сур'ёзнага канфлікту паміж закаханымі не ўзнікае, усё ж іх адносіны не былі бясхмарнымі. Ды і самі галоўныя героі, нягледзячы на мноства станоўчых якасцяў, ніколькі не ідэалізуюцца аўтарам. Пятро, напрыклад, вызначаецца нявытрыманасцю, беспадстаўнай рэўнасцю.
На долю закаханых выпала нямала выпрабаванняў. Узяць хоць бы хваробу Пятра. Калі ён ляжаў у горадзе ў шпіталі, Саша, нягледзячы на сваю занятасць, гадзінамі сядзела каля хворага. Але сапраўдныя выпрабаванні чакалі герояў у наступных частках пенталогіі. Пачалася вайна, і Саша з Пятром доўгі час не маглі сустрэцца. Пятро змагаўся з фашыстамі на поўначы краіны, Саша з дачкой засталася на захопленай ворагам тэрыторыі. Але і у такіх абставінах яна імкнулася прынесці як мага болын карысці тым, хто змагаўся за іх будучыню. Рызыкуючы жыццём, сваім і дачкі, Саша дае прытулак параненаму камісару.
Як бы там ні было, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, героі з гонарам нясуць сваю чалавечую годнасць, застаюцца вернымі каханніа і Радзіме. I. Шамякіну ўдалося стварыць сапраўдныя літаратурныя тыпы савецкіх інтэлігентаў, што прайшлі разам з народам страшэнныя дарогі вайны.