Белорусские сочинения
-
Іван Шамякін
-
Трагічны лёс Стася Шабовіча (па аповесці Iвана Шамякіна "Ахвяры")

У аповесці I. Шамякіна «Ахвяры» расказваецца пра дзейнасць партызанскіх атрадаў і падпольных арганізацый на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З першых старонак твор захапляе інтрыгуючым сюжэтам, элементамі прыгодніцтва. Спадабалася мне аповесць і тым, што чытаецца легка, хаця твор, па сутнасці, трагічны. «Ахвяры» — адзін з тых твораў, чые героі, праблемы выклікаюць шмат эмоцый, прымушаюць задумацца.
Больш за ўсё мяне ўразіў вобраз Стася Шабовіча, трагічны лес гэтага героя. Станіслаў Шабовіч — малады член мінскай падпольнай арганізацыі, які з-за татальнай аблавы ў горадзе вымушаны быў уцякаць з горада і шукаць партызанскі атрад.
У партызанскі атрад Мана яго прывёў вясковы хлопчык, у сям'і якога хавалася жонка Шабовіча Аксана. Апынуўшыся ў зямлянцы Мана, Шабовіч узрадаваўся — свае выслухаюць, павераць, прымуць. Адносіны да затрыманага былі насцярожаныя і недаверлівыя, а Золатаў амаль адразу вырашыў, што незнаёмец — шпіён. Калі Якаў Міхайлавіч пачаў весці допыт, катэгарычны пракурорскі тон яго ўпэўніў Стася, што камандзір тут Золатаў. «Ён разумеў, як нялёгка яму паверыць, аднак не сумняваўся, што калі выслухаюць яго шчырую споведзь, не могуць не паверыць». Шабовіч расказваў пра сваю падпольную групу, пра дзейнасць падполыпчыкаў. «Трое слухалі яго з незвычайнай уважлівасцю, з шчырым жаданнем зразумець, што за чалавек да іх з'явіўся, нечакана, падазроным шляхам. Чацвёрты, Золатаў, — з адзінай мэтай: на чым яго злавіць». Чэкіста насцярожвала ўсё: тэрміналогія, веданне структуры нямецкіх органаў, тое, што адбылася замінка, калі ён патрабаваў назваць прозвішчы членаў падпольнай арганізацыі. «Была ў іх свая клятва, групавая, яны, канешне, не палілі рукі на агні, не распісваліся крывёю, але па-брацку дамовіліся: ні ворагу, ні маці роднай, ні пад катаваннем, ні на сяброўскай гулянцы не называць прозвішчы сваіх людзей, ва ўсялякім разе так, каб камусьці прыйшло ў галаву: ёсць група, ёсць арганізацыя». Але Аляксей Міхайлавіч, чые жыццёвы вопыт і чалавечая ўважлівасць настройвалі яго на карысць гэтага маладога чалавека, асуджаў золатаўскія метады вядзення допыту. Калі Шабовіч скончыў свой расказ, Золатаў, каб даказаць усім, што той — нямецкі агент, загадаў Стасю яшчэ раз паўтарыць усё. Ман, ведаючы, што тэта такое, не дазволіў праводзіць паўторны допыт.
Пасля Шабовіча адвялі ў «радыёрубку». Праз некаторы час там аб'явіўся Золатаў, мабыць, для таго, каб паспрабаваць новыя правакацыйныя жорсткія прыёмы дазнання... Ачуняўшы, Шабовіч прыгадаў расказы пра правакацыйныя партызанскія атрады — «гуманныя» метады Золатава падштурхнулі яго да такіх думак і пра гэтых партызан.
У кожнага быў свой план высвятлення асобы падпольшчыка: Ман — з дапамогай Дзядзюлі, Золатаў жа вырашыў падаслаць да Шабовіча вясковага хлопчыка. Стась, распытаўшы яго, «убачыў, што не па сваей волі ён трапіў сюды, не атрадны падшыванец, які згадзіўся на ролю «падсаднай качкі». Расказ хлопчыка падштурхнуў Шабовіча зноў да думкі, што атрад правакацыйны, і не вытрымаў, вырашыў пайсці на рызыку і праз Адася папярэдзіць Аксану, каб не ішла ў тэты атрад. Хлопчыка адпусцілі, але перад гэтым Золатаў з Івановым прымусілі яго расказаць, аб чым прасіў Шабовіч.
Раніцай прыйшоў Бязносы і павёў Стася ў прыбіральню. Іваноў, ведаючы, куды і для чаго вядуць Шабовіча, паспрабаваў выратаваць яго ад немінучай смерці, але падпольшчык няправільна зразумеў яго і адмовіўся, падпісаўшы тым самым сабе смяротны прыгавор... Золатаў без суда і следства расстраляў Стася Шабовіча.
Трагічнасць лесу Станіслава Шабовіча, я лічу, у тым, што ён — зусім малады чалавек, патрыёт, які жыў, каб выратаваць родную зямлю ад ворагаў, — загінуў ад рукі злачынца, нелюдзя. А самае крыўднае ў гэтай сітуацыі тое, што Шабовіч — не першая і не апошняя ахвяра вайны.