Белорусские сочинения
-
Ян Скрыган
-
Водгук на апавяданне Яна Скрыгана "Жанчына і пенсіянер" (1)

Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
I ўсё мілагучна для слыху майго:
I звонкае «дзе», і густое «чаго».
Пімен Панчанка
Радзіма... Гэта маленькае слова, такое роднае, знаёмае нам з самага дзяцінства. Я нават не магу зараз ўспомніць, ад каго пачула яго ўпёршыню. Здаецца, што яно было са мной усюды з таго часу, калі я зрабіла першы крок, вымавіла першае слова.
Радзіма... Мова... Культура... Хто з беларускіх пісьменнікаў і паэтаў не закранаў гэтыя тэмы? Здаецца, што выказаліся ўсе. Вось і Янка Скрыган не абышоў гэтыя пытанні. Ён напісаў твор «Жанчына і пенсіянер», дзе выказаў сваю любоў да роднай мовы, да Радзімы. Выказаў свой боль за беларускую мову, якую зараз многія зневажаюць.
У творы прыводзіцца вельмі просты прыклад. У тралейбусе малады чалавек размаўляе «толькі па-свойму». На жаль, зараз такое можна сустрэць вельмі рэдка, і для некаторых тое, што чалавек любіць сваю мову, здаецца дзіўным і нават дзікім. Становіцца крыўдна, калі пенсіянер кажа маладому чалавеку, каб той не хітрыў. Усім становіцца няёмка за гэтага пенсіянера, «які тут паказаўся як выкапень з вельмі даўняга, зусім нетутэйшага часу». А калі чытаеш апошнія радкі, словы, якія сказала жанчына як бы за ўсіх, то нават на сэрцы становіцца лягчэй, радасней за тое, што яшчэ ёсць людзі, якія не выракліся сваіх каранёў. Усёй сваей істотай адчуваеш, што яшчэ болын любіш радзіму і ўсё тое, што маеш.
Што ж хацеў сказаць сваім творам Янка Скрыган? Я лічу, што ён хацеў паказаць нам, чытачам, сваю любоў да роднай мовы, да роднага краю. Параўнанні, эпітэты, іншыя сродкі мастацкай выразнасці дазваляюць нам лепш зразумець асноўную думку апавядання. Яны «прабіраюць да самай душы», прымушаюць спыніцца, задумацца. Задумацца аб тым, якую ролю адыгрывае родная мова ў грамадскім жыцці, што значыць для нас Радзіма. Мы перажываем разам з аўтарам за нашу мову, культуру, за наш родны край. Янка Скрыган як бы асуджае тых, хто не разумев сапраўднага глыбокага сэнсу слова «Радзіма», тых, хто лічыць за хлусню тое, што чалавек любіць усё роднае. I сапраўды, «якое ж дзіва, калі людзі любяць свае? У гэтым жа — Радзіма!» Для чаго бьгў напісаны твор? У першую чаргу, я лічу, ён вучыць нас любіць тую мову, на якой мы размаўляем, вучыць любіць той куточак, дзе мы нарадзіліся і выраслі, вучыць нас быць патрыётамі сваей Радзімы. А што яшчэ патрэбна, каб быць шчаслівым?
Праблема, пастаўленая ў апавяданні, вельмі актуальная і зараз. Сучасная моладзь, ды і не толькі моладзь, а нават людзі старэйшага ўзросту часта зневажаюць родную мову, не разумеючы, што гэтым самым зневажаюць сваю Радзіму, той куточак, дзе нарадзіліся.
Але, на шчасце, нельга казаць, што не засталося людзей, якія любяць сваю мову. Вельмі многа паэтаў і пісьменнікаў праслаўляюць яе ў сваіх творах, бо, сапраўды, няма на свеце прыгажэйшай мовы, чым тая, на якой мы размаўляем. I я лічу, што нам, беларусам, варта ўзяць за аснову ў далейшым жыцці словы Івана Мележа: «Пiшу на роднай мове з павагай, з душэўным уздымам. Родная мова звонкая і мілагучная, як песня!»
Дык давайце ж, людзі, зробім так, каб наша мова жыла і красавалася ў вяках!