“Слова пра паход ігаравы” – паэтычны помнік рускага, беларускага і ўкраінскага народаў
У
канцы дванаццатага — пачатку трынацца-тага стагоддзя на тэрыторыі
Кіеўскай Русі было неспакойна: зямля стагнала ад міжусобных войн.
Справа ў тым, што з развіццём прамыс-ловасці, з ростам гарадоў сталі
ўзмацняцца асоб-ныя землі і княствы. Уладары гэтых зямель — удзельныя
князі — не хацелі болын падпарад-коўвацца кіеўскаму князю. Болып таго,
кож-ны з іх імкнуўся павялічыць свае ўладанні за кошт зямель суседа. А
каб дабіцца гэтых зя-мель, даводзілася ісці на суседа вайною. Ні да
чаго добрага, акрамя паслаблення магутнасці ўсёй Кіеўскай дзяржавы,
міжусобіцы прывесці не маглі і былі на руку знешнім ворагам.
У
хуткім часе такое становішча Кіеўскай дзяржавы выкарысталі полаўцы. Раз
за разам пачалі ўчыняць яны набегі на Русь, спадзею-чыся падпарадкаваць
яе сваёй уладзе.
Добра зразумеўшы, якая навісла над дзяр-жавай
пагроза, мудры і разважлівы кіеўскі князь Святаслаў у каторы ўжо раз
пачаў заклікаць удзельных князёў спыніць міжусобіцы, аб'яднацца вакол
Кіева і ўсёй грамадою даць адпор ворагу. Але ўдзельныя князі былі
занад-та самаўпэўненымі. Многія з іх спадзяваліся атрымаць перамогу над
ворагам толькі сваімі сіламі. Тады б яны змаглі даказаць Святаславу і
астатнім, што могуць княжыць самастойна.
Якраз такім — самаўпэўненым і непадулад-ным — паўстае перад намі
галоўны герой «Сло-ва пра паход Ігаравы» ноўгарад-северскі князь Ігар.
У першай частцы твора гаворыцца, як, не паслухаўшы заклікаў Святаслава,
князь Ігар разам з братам Усеваладам выступілі ў паход. Перамога ў
першай бітве падліла масла ў агонь: князі адчувалі сябе ўжо
пераможцамі. Аднак другі бой паказаў, што сілы няроўныя. Шмат воінаў
палягло ў тым баі, а князі Ігар і Усева-лад трапілі ў палон да ворага.
Аўтар
асуджае сваіх герояў: з-за іх сама-надзейнасці, непаслушэнства і
самаўпэўненасці загінула многа людзей. Колькі прыбавілася на рускай
зямлі ўдоў, колькі дзяцей засталося без бацькі, колькі матак аплаквала
сваіх сыноў! У той жа час ён ганарыцца імі, захапляецца іх смеласцю і
рашучасцю, іх сыноўняй любоўю да Радзімы.
Жалем і горыччу
напоўнілася сэрца Свята-слава, калі даведаўся ён пра палон Ігара і
Усе-валада, калі дазнаўся, колькі загінула русічаў. Да кіеўскага князя
аўтар адносіцца з павагай, паказвае яго смелым, мудрым і справядлівым.
Ды і сам аўтар бачыцца нам чалавекам сум-ленным, разумным, сапраўдным патрыётам сваёй Бацькаўшчыны.
Асобна
трэба сказаць пра Яраслаўну. Гэтазі жанчына — увасабленне чысціні,
кахання, вер-насці. Дазнаўшыся аб паражэнні мужавага вой-ска і аб яго
палоне, Яраслаўна паводзіць сябе, як птушка з падрэзанымі крыламі. Да
каго толькі не звяртаецца яна, — да ветра, сонца, Дняпра-ракі, —
просіць-моліць, каб дапамаглі мужу вярнуцца дамоў. Тут аўтар паказвае
з'яд-нанасць чалавека з прыродай: прырода пачула стогн Яраслаўны,
выканала яе просьбу — да-памагла Ігару ўцячы з палону. Значэнне «Слова
пра паход Ігаравы» нельга пераацаніць. Гэта ўрок сілы і мужнасці ўсім
нашчадкам і прык-лад высокага паэтычнага майстэрства.