Белорусские сочинения - Максім Танк - Праблема народнага таленту ў паэме Максіма Танка «Люцыян Таполя»

Праблема народнага таленту ў паэме Максіма Танка «Люцыян Таполя»

Тэма народнага таленту характэрна як для фальклору, так і для мастацкай літаратуры. У вобразах песняроў, музыкаў, мастакоў увасоб-лены таленавітасць беларускага народа, яго прага да свабоды. Беларуская зямля заўсёды славілася людзьмі, якія ўшаноўвалі сваім ма-стацтвам працавітасць і майстэрства, свабода-любства простага народа. Найбольш знаёмыя з гэтай тэматыкі паэмы Я. Купалы «Курган» і Я. Коласа «Сымон-музыка». Як і яго вялікія папярэднікі, Максім Танк творча перапраца-ваў старажытныя легенды аб песнярах, у якіх народ увекавечыў памяць аб сваіх заступніках.
Дзеянне паэмы «Люцыян Таполя» адбываец-ца ў часы сярэднявечча, калі царква мела неаб-межаваную ўладу над чалавекам. Адступіцца ад устаноўленых ёю догмаў бьшо немагчыма. Спро-бы чалавека з народа разбурыць гэты закаснелы парадак жорстка караліся як святатацтва.
Галоўны герой — майстар разьбы па дрэве Лю-цыян Таполя — уступае ў канфлікт з усемагут-ным біскупам Сямашкам. Смяротны грэх Та-полі заключаўсяў тым, што ён «будаваў капліцы і крыжы, выразаў апосталаў, прарокаў болып падобных да сялян смаргонскіх, да вілейскіх лесарубаў, рыбакоў». У якасці мадэляў для сваіх твораў Максім Танк браў жывых, добра знаё-мых яму людзей. Цара Ірада, які сімвалізуе жор-сткасць і вераломства, ён спісаў са свайго пана. А прасвятую Багародзіцу паказаў падобнай да вясковай прыгажуні Тэклі, якую кахаў. Двух мядзельскіх мужыкоў — Сцяпана з Харыто-нам — «выразаў у постаці анёлаў».
Слых аб незвычайных героях навагодняй бат-лейкі дайшоў да біскупа Сямашкі, які па зако-нах феадальнага грамадства вёў нагляд за ду-шамі веруючых, нават кантраляваў мастацкую фантазію, сам вырашаў, што ў ёй ад Бога, а што ад д'ябла. Гневу святога айца не было межаў. I прыгавор, які вынес Сямашка Люцыяну, быў надзвычай суровы — сваімі рукамі знішчыць батлейку і дзесяць год не браць у рукі разца. Больш цяжкага пакарання для творчага чала-века немагчыма прыдумаць! У паэме з вялікай сілай адлюстраваны нечалавечыя пакуты, якія давялося пёранесці майстру:

Дзесяць год/
За гэтпы тэрмін дрэва
Дзесяць раз убор зялёны зменіць.
Дзесяць пакаленняў салаўіных
Выкалыша на сеаіх галінах,
Дзесяць залатых кругоў
адложыць,
Як пярсцёнкаў, каля сарцавіны.
Што тады казаць пра чалаеека!


Дзесяць год Таполя не бачыў роднага краю» і ад тугі па ім, ад суму па мастацтву так змяні-ўся, што біскуп не пазнаў яго і даручыў збуда-ваць новую святыню. Ніколі яшчэ з такім нат-хненнем не працаваў мастакі Ён вырашыў пакінуць людзям свой запавет, увекавечыць свае ўяўленні пра дабро і зло, асудзіць уціск творчасці. Сілы зла паўстаюць у вобразах пач-варных хімер» падобных да магнатаў, панскіх цівуноў, хітрых езуітаў:

Колькі іх!
I ўсе яны з рагамі,
3 зяпамі пачвар,
3 хвастамі гадаў.
Лезуць па званіцы і па вежы,
Падаюць і зноў клыкі ўбіваюць
У каменне,
I паўзуць угору
Па душу, па думку чалавека,
Што, як сонца, слепіць еочы ім.

Люцыян упэўнены ў немагчымасці абмежа-вання духоўнай свабоды чалавека. Якія б сродкі прыгнечання ні прымяняліся, патушыць агонь жывой чалавечай душы мёртвымі хімерамі нельга:
Толькі не спыніць палёпгу думы, і век розуму не пагасіць ім — Чорным сілам пекла.
Біскуп Сямашка памёр ад гневу, не прымі-рыўшыўся з веліччу чалавечага духу. А Люцы-ян Таполя растварыўся. I толькі новыя ўзоры яго творчасці нагадвалі пра неўміручасць таленту.

Паэма М. Танка «Люцыян Таполя» — гімн таленавітасці беларускага народа, які праз са-мыя цяжкія выпрабаванні пранёс любоў да прыгожага. Аўтар сцвярджае бессмяротнасць галоўнага героя, бо ён увасабляе сваім мастац-твам народ, а народ жыве вечна.