Белорусские сочинения - Максім Танк - Давераснеўская паэзія Максіма Танка: думкі i назіранні

Давераснеўская паэзія Максіма Танка: думкі i назіранні

... Оont> беларускі люд! Калі міне ўсё гора,
     Шчасліваю парой
     Пачуецца у злучаным славянскім хоры
     Свабодны голаствой.
     Віктар Гамуліцкі. Пераклад Максіма Танка
     
     Максім Танк як паэт у давераснёўскі час (у верасні 1939 года ўз'ядналася Беларусь) быў народжаны барацьбой беларускага народа за адзіную, свабодную Беларусь. Будучы паэт прымаў у ёй самы актыўны ўдзел. Універсітэты змагарнага жыцця былі складаныя, суровыя. Даводзілася перажыць нагляд польскіх жандараў. Двойчы сядзеў будучы паэт у Лукішках — палітычнай турме ў Вільні. Не маючы магчымасці закончыць нават Радашковіцкую, а затым і Віленскую гімназію, ён так і не атрымаў належнай афіцыйнай адукацыі. Ды затое быў выхаваны змагаром за родны край, мастаком — заступнікам за свой народ, Беларусь. Можна вінаваціць паэта ў многіх грахах. Хоць бы ў тым, што паверыў у камуністычную, у цэлым утапічную ідэю. Можна папракаць у максімалізме праяўлення любві да ідэалаў, якія заліваліся крывёю сталінскімі сатрапамі. Можна пра многае пісаць з сучасных пазіцый і многае ставіць у віну песняру. Так, напрыклад, тое, што не заўважыў дэфармацый на ўсходзе Беларусі. Але гэта з пазіцый сённяшняга дня.
     А тады, у 30-я гады, малады хлопец з Мядзельшчыны, з вёскі Пількаўшчына, што згубілася ў нарачанскіх соснах, агітаваў за свабоду братоў з Заходняй Беларусі, ішоў у народ інструктарам камсамола і пазней — КПЗБ. Яму мроілася, што праз непрацяглы час народ скіне ярмо нявольніцтва, аб'яднаецца з усходнімі братамі. Такі свой настрой ён і апісаў у творах, што ўвайшлі ў зборнік «На этапах» (1936). Зборнік быў канфіскаваны польскай паліцыяй, дэфензівай. Толькі нямногія экземпляры ўдалося захаваць ад пільнага вока сышчыкаў рабочаму друкарні. Прадмову да кніжкі напісаў выдатны дзеяч беларускай культуры Рыгор Шырма. Выдаваўся зборнік пры матэрыяльнай падтрымцы КПЗБ. Назва зборніка сама па сабе патрыятычная, гаваркая: паэт славіць этапы барацьбы за вызваленне краю, рыхтуецца да яе і рыхтуе іншых. Гэтая назва пераклікаецца з назвай часопіса, што пісаўся ад рукі ў Лукішскай турме і меў загаловак «Краты». Танк у сваіх давераснёўскіх вершах, як і яго сябры-мастакі, раскрываецца як прыхільнік грамадзянскай лірыкі. У «Лістах календара» ён пісаў пра такую паэзію прыкладна так: «Паэзія наша — цяжкая, як камень, вырваны з бруку пад час вулічных баёў, немілагучная — як стогн ці крык, чырвоная — як пралітая кроў». Запіс зроблены ў канцы ліпеня 1935 года. У ім адзначаецца таксама, што падобнай заходнебеларускую паэзію вымусілі стаць польскія ўлады, апекуны «з гумовымі палкамі», што іншай ёй проста немагчыма было быць.
     Мне давялося чытаць многа твораў пра барацьбу, змаганне супроць змрочных сілаў. Гэта і творы Пушкіна («Вязень»), Лермантава(«Ветразь»), і Тараса Шаўчэнкі, іАлеся Гаруна, і вольналюбівыя і смелыя заклікі да змагання з тыраніяй Верлена. Час ідзе, але застаецца мастацтва слова, гуку, фарбы, у аснове якога — культ свабоды. Менавіта такім культам прасякнуты вершы вышэй названых паэтаў і верш Максіма Танка «Паслухайце, вясна ідзе...». Калі я чытаю яго, то думаю пра Пушкіна, пра сітуацыю, раскрытую ім у «Вязні»: турма, цесны двррык, рашотка, пад акном — арол, які кліча нявольніка пакінуць клетку турэмную і паляцець на волю, да гор, дзе будзеш свабодны, як вецер. Такая ж сітуацыя і ў Танкавым творы. Тая ж турма. Тыя ж іржавыя краты на вокнах. Але мастак знаходзіць іншую зыходную сітуацыю, праз якую паказвае кантрастную нявольніцтву волю, турэмнаму жыццю — жыццё свабоднае... У цесным турэмным дворыку, проста на дрот ускінуў сваё гарачае полымя цудам ацалелы куст бэзу. Бэз у вершы — сімвал свабоды і нязломнасці. Нязломнасці сапраўднай, якой па сілах прарваць бетон, сцены, ўскінуцца на дрот, перамагчы чорныя сілы. У Пушкіна вязня кліча на свабоду магутны арол, у Танка — куст бэзу. Там і там дзейнічае мастацкі прынцып кантрасту, супроцьпастаўлення: на палярных пунктах стаяць няволя і свабода, святло і змрок, яркі і светлы колер бэзу і колер іржавага жалеза. Калі гаварыць пра жанравую адметнасць твора, дык трэба адзначыць, што гэта элегія, у адрозненне ад згаданага пушкінскага твора, які, мне здаецца, з'яўляецца одай. У нашага паэта верш заканчваецца глыбока інтымнымі, прачулымі (нават аздобленымі мужчынскімі суровымі слязамі) радкамі пра далучэнне вязня да цуда прыроды, прыгажосці, яго духоўнае прасвятленне. Ён хоча, каб і іншыя таварышы яго адчулі тое ж самае, а таму ціха будзіць іх сон:
     
     А ён расцвіў, агнём гарыць,
     Такім пахучым, мяккім, сінім;
     На дрот калючы, на муры,
     Як хустку, полымя ускінуў.

     
     Полымя сімвалізуе ў вершы Танка не спапяляльную сілу зла, а само цяпло, святло і радасць. Аўтар надае яму рысы жывой істоты — нібы жанчына, яно ўскідвае сваю яркую хустку на калючы дрот і муры. Цёплы, светлы пачатак у вершы пераважае, але ўзяты ён у рамкі сумнага, элегічнага настрою. Вязень бачыць, што і полымя бэзу, які расцвітае ў няволі, сціснута турэмным дворыкам, і на вачах у яго з'яўляюцца слёзы. Аднак перамагае ў вершы дух свабоды, вера ў вызваленне жывых істот ад чорных турэмных сілаў.
     Мы вывучалі ў школе і верш Танка давераснёўскай пары «На пероне». Лічу, што ён больш публіцыстычны, узнёслы. У аснове яго ляжыць рэальная сітуацыя: на захад вывозіцца багацце нашай заняволенай Радзімы. Яе набыткі: лён, жыта, сосны, бярозы. А разам з гэтым матэрыяльным багаццем вывозяцца «палёў хараство», «вясна», «начлежны напеў». Нарэшце, у паэтавай свядомасці з'яўляецца ўражанне, што акупанты-палякі вывозяць і яго юнацтва ў чужыну:
     
     Гляджу і гляджу з-пад рукі,
     Як наша юнацтва вывозяць.