Белорусские сочинения
-
Максім Танк
-
Мастацкiя асаблiвасцi лiрыкi Максiма Танка

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
На танальнасць ранняй паэзіі Максіма Танка налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лес самога паэта: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з юнацтва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупацыйным рэжымам панскай Польшчы. I яго творчасць была цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт апісвае шэрыя змрочныя хаты беларускіх сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не прыносіць ні радасці, ні здабытку, бо пленам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вывозяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Палякі няшчадна эксплуатуюць беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць недаўгавечнасць свайго панавання на чужой зямлі. Прыроднае багацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы:
На захад ідуць цягнікі —
Лён,
Жыта,
Сасна і бяроза...
Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не ў адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы падкрэслівае значнасць страт і горыч ад нахабнага рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз:
Гляджу і гляджу з-пад рукі,
Як маладосць нашу вывозяць.
Паэт у сваіх вершах увасобіў духоўны воблік прафесійнага рэвалюцыянера, перадаў свет яго пачуццяў, думак, імкненняў і перажыванняў. Максім Танк паказвае непарыўную сувязь рэвалюцыянераў з народам, спачуванне працоўных іх самаадданай барацьбе. У вершы «Паслухайце, вясна ідзе...» нас кранае, што нават простыя з'явы прыроды паэт бачыць вачыма арыштаванага рэвалюцыянера, для якога кожны глыток свежага паветра — туга па волі, па магчымасці любавацца самымі звычайнымі і такімі недасягальнымі ў турэмных умовах праявамі абуджанай вясной прыроды. У вершы апісваецца турма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна, што падкрэслівае ненатуральнасць знаходжання людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыцця. Малады вязень убачыў зранку ў акне незвычайны, поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу:
Расцвіў, агнём гарыць,
Такім пахучим, мяккім, сінім:
На дрот калючы, на муры,
Як хустку, полымя ўскінуў.
Пасля 1939 года, калі збыліся мары паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй краінай, паэзія Танка напоўнілася новымі тэмамі і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу савецкага народа доўга не давялося: пачалася вайна. Максім Танк балюча перажываў расстанне з Радзімай. У веріны «Хмары з захаду» ўсё нагадвае паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход.
У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць. Паэт выкарыстоўвае разнастайныя паэтычныя формы: белы верш. Верпі «Гравюры Скарыны» напісаны верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не уступав паэме. Паказваецца і драматычны лес першадрукара, і яго творчасць, і любоў да Бацькаўшчыны. Верш напісаны высокім стылем, вельмі эмацыянальны. У ім арганічна спалучаюцца прадметы матэрыяльнага свету з абстрактнымі паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа».
Да якіх бы тэм ні звяртаўся паэт: мір паміж народамі, Радзіма, мова, маці, экалогія, стваральная праца — усе яны прасякнуты любоўю да сваей роднай Беларусі.