Белорусские сочинения
-
Максім Танк
-
Мой роздум аб прачытаных творах Максіма Танка

Максім Танк — адзін з самых вядомых і арыгінальных прадстаўнікоў беларускай культуры і паэзіі XX стагоддзя, які вельмі шмат зрабіў для яе ўзбагачэння і развіцця, для пошукаў новых шляхоў паэтычнай творчасці. Народная лірыка аказала вялікі ўплыў на станаўленне творчага стылю Максіма Танка.
Паэт заўсёды імкнуўся да стварэння поўнай мастацкай карціны, намагаўся глыбока раскрыць рысы пэўных эмацыянальных пачуццяў лірычнага героя. Напрыклад, верш «Перапіска з зямлёй» напісаны ад імя лірычнага героя, надзеленага абагульненай біяграфіяй. Гэта просты чалавек, які ў сваім жыцці зведаў радасць і гора, цяжкія выпрабаванні і перамогі. Герой верша шле лісты сваей зямлі, якую ён абараняе, на якой працуе. Кожны з гэтых лістоў патрэбен народу. Людзі не могуць абысціся без музыкі і песень. У гады вайны вельмі патрэбны былі штык і сапёрная лапата, каб абараніцца ад ворагаў. Вобразы гэтага твора выклікаюць мноства асацыяцый. Пераліска тут уяўляецца як двухбаковая сувязь таго, хто піша, і таго, хто адказвае. Але адказ прыйшоў толькі на той ліст, які быў напісаны плугам:
Але пакуль што
Адказ атрымаў я
Толькі на ліст мой,
Напісаны плугам.
Вось ён.
Парэжце на скібы яго.
Частуйцеся.
Ешце.
Таксама я заўважыла, што ў многіх творах Максім Танк канцэнтруе ўвагу на складаных і неадзначных аспектах гістарычнага лесу беларускага народа, задумваецца над яго сённяшнім днём, сутнасцю і характарам яго будучыні. Уся гісторыя, слава і веліч-беларусаў — гэта мова, на якой яны размаўляюць. У вершы «Родная мова» аўтар асэнсоўвае яе як істотную частку духоўнай культуры народа. Максім Танк пачынае гэты твор з узнёслага гімна роднай мове, якая ўвабрала ў сябе ўсе гукі жыцця: птушыны шчэбет, смех дзяцей, шалясценне ніў і гоман пушчаў:
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытпоў і пшаніц,
З сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Тага, штпо лягло назаўсёды ў аснову
Свяпгыні народа, бяссмерця яго, —
Ты выткана, дзіўная родная мова.
Паэтызуючы родную мову, услаўляючы веліч і сілу народа, паэт заклікае любіць і шанаваць сваю Айчыну. Я лічу, што ў вершы ёсць цудоўныя радкі, якія дадаюць веры, што наша мова зноў прашуміць вясновым дажджом і зазвоніць у кожнай хаце.
Уся паэзія Максіма Танка, народнага паэта Беларусі, сагрэта дабрынёй і глыбокім даверам да чалавека. Для паэта вершы — гэта і прызванне, і праклён, і шчасце, і свяшчэнны абавязак.