Белорусские сочинения
-
Максім Танк
-
Стыль Максіма Танка
Стыль Максіма Танка
У першай палове 19 стагоддзя рускі паэт філасофскага складу мыслення, сучаснік Пушкіна (той сказаў пра свайго сябра, што ён «арыгінальны, бо мысліць вершамі») Яўгеній Баратынскі сказаў, што паэт павінен адрознівацца ад іншых «неагульным выразам твару» («лица необшим выраженьем»). Гэтае выказванне прыгадалі ў канцы 50-х гадоў, згадвалі і ў 1954 г., калі пачалася на старонках перыядычнага друку дыскусія пра «самавыяўленне» асобы ў лірыцы, пра самы суб'ектыўны род літаратуры. Дарэчы, з рускіх крыніц я даведалася, што продкі Баратынскага з Галіцыі, доўгі час жылі на Смаленшчыне, служылі вялікім літоўскім князям. Так што не толькі Дастаеўскі родам з Беларусь Значыцца, калі гаварыць коратка, — стыль — гэта індывідуальнасць пісьменніка, яго неагульны выраз твару, асноўныя рысы, што вызначаюць непаўторнасць мастака.
Стыль можа мяняцца на працягу творчасці, дапаўняцца новымі рысамі. Так здарылася і з Максімам Танкам. На пачатку дарогі ён прытрымліваўся рысаў рэалістычнага пісьма, быў прыхільнікам грамадзянскай паэзіі. Адсюль яго імкненне паказаць падзеі, факты такімі, якімі яны былі ў сапраўднасці. Зрок яго спыняўся на апісанні кожнай драбніцы побыту, аднаўленні ўсіх прыкметаў штодзённага жыцця, прыроды. Не выпадкова ж ён сам пісаў у «Лістках календара», што паэзія яго падобная на камень, вырваны з маставой падчас вулічных дэманстрацый, а зборнік свой першы назваў адпаведна таму, чым займаўся ў жыцці, — «На этапах». Верным праўдзе абставінаў, капіраванню рэчаіснасці, крыху дапоўненаму фантазіяй, вымыслаў, ён застаўся і ў вайну, і ў пасляваеннае дзесяцігоддзе. Пра такі стыль гавораць, як пра традыцыйны. Ён быў уласцівы літаратуры 19 стагоддзя, творчасці Багуніэвіча і Багдановіча, Купалы і Коласа. Стыль гэты абапіраўся на фальклорныя прынцыпы пісьма, асновы народнага светапогляду. Характарызаваць яго няма патрэбы: ён агульнавядомы, апісаны ў шматлікіх артыкулах, салідных манаграфіях. «Жыццё ў форме самога жыцця» — вось вызначальная формула такога стылю.
У канцы 50-х і наступныя гады паэзія Танка становіцца іншай параўнальна з ранейшай. Яна ўсё больш і больш арыентуецца на адлюстраванне вечных тэмаў чалавечага існавання, напаўняецца глыбокім зместам,ускладняецца. Так здарылася, што паэт адмаўляецца ад ілюстрацыйнага пісьма. У адпаведнасці з такой творчай устаноўкай і змяняецца стыль.
Па-першае, з'яўляецца асацыятыўная вобразнасць і паводле яе — прытчападобнасць. Мастак суадносіць канкрэтнае і агульнае, так, як суадносіў яго некалі Баратынскі (восеньская зямля ў яго адлюстраванні ляжыць «у шырокіх лысінах бяссілля»). Пішацца пра «парог, вычасаны з успамінаў», «клубкі мар», «дым памяці» і г. д. Паэту як бы не стае звычайных слоў і вобразаў, прамога называння прадметаў, рэчаў, падзей. Ён спрабуе прыдумаць сваё, нерэальнае жыццё, фантазіруе наконт сваей і чужой дзейнасці. Адсюль і многае наадварот у яго паэзіі. Так, ён даводзіць нам, чытачам, што ладуе свае вершы не так,як усе людзі. Яго верш — дом пачынаецца з дыму над комінам, коміна, даху, сценаў, а затым ужо з'яўляецца фундамент, падлога. Усё як не ў людзей — прынцьш яго пісьма.
Такому «ўскладненаму» пісьму больш падыходзіў часта ўжывальны ў заходніх літаратурах верлібр — у перакладзе з французскай мовы — свабодны верш. Блізкі па інтанацыі да прозы. Без рыфмы. Чаргаванне націскных і ненаціскных складоў у строгай паслядоўнасці, як у сілабатанічных вершах, не захоўваецца. Паўтараюцца цэлыя моўныя перыяды. Такія творы чытаеш, як маленькія навуковыя трактаты, філасофскія тэзісы. У іх напружана пульсуе думка. Яна разгортваецца на працягу ўсяго твора, каб атрымаць дастойнае завяршэнне ў заключнай частцы — вывадзе паводле ранейшых назіранняў. Можна назваць такі стыль аналітычным, а паэзію, створаную з яго дапамогай, — роздумнай, філасофскай. Менавіта такой яна і становіцца ў Танка на заключным этапе яго творчасці. Канешне, не кожны любіць такую паэзію. Многія задавальняюцца чытаннем «лёгкай» літаратуры, апісальных твораў. Многіх цяпер увогуле паэзія не цікавіць. Але мы вывучаем у школе і такую паэзію. Яна ўзвышае наш інтэлект, пашырае кругагляд, выхоўвае культуру мыслення. Калі ёю захопішся, то хочацца больш і больш услухоўвацца ў паэтавы разважанні, спрачацца з ім, нават ахоплівае жаданне напісаць нешта падобнае: гэта ж так проста — бяры выпадак ці некалькі здарэнняў і апісвай паслядоўна, адзін за адным, а затым падсумоўвай свае назіранні. Спрабавала. I ўсё дарма: не напаўняецца сэнсавай глыбінёй мае «пісанне», буксуе думка. Можа, таму, што малы жыццёвы вопыт? Хутчэй за ўсё так.
Верлібр грунтуецца на законах паглыбленага адлюстравання рэчаіснасці, уменні параўноўваць амаль непараўнальнае, мысліць маштабна, быць індывідуальнасцю. А знешне лёгкая форма — гэта толькі падман зроку. Прыкладаў верлібра, у якім выяўляецца спецыфіка вобразнага мыслення Максіма Танка, можна прывесці многа. З многіх я выбрала адзін. Той, што запомніла са школы. Што мне імпануе:
I камяні калісьці
Умелі гаварыць.
Толькі яны анямелі ад таго,
Што ім не ўдалося выказаць
Невыказнае.
А я ўсё яшчэ спадзяюся,
Што, можа, гэта
Удасца мне?