Пра верш Максіма Танка «Каб ведалі»
Пра верш Максіма Танка «Каб ведалі»
Чытаючы вершы Максіма Танка (а лепш — кнігі), няцяжка звярнуць увагу на шматзначнасць і сімволіку іх загалоўкаў. Першы зборнік — «На этапах» - давераснеўскі. Этапы барацьбы паказвае паэт. Пасляваенны, выдадзены ў 1948 годзе, называўся «Каб ведалі». Зноў назва не выпадковая: мастак слова засяроджвае ўвагу людзей на тым, што адбылося ў гады мінулай вайны, заклікае іх помніць нанесеныя ёй раны. А далей будуць назвы адна за другую лепшыя і нам даражэйіныя: «Мой хлеб надзённы», «Хай будзе святло», «Дарога, закалыханая жытам», «Збор калосся» і, нарэшце, «Еrrata», што азначае «ачышчзнне да самаспапялення». Звернем увагу, што з прыведзеных назваў тры звязаны з вобразам-хлеба і яго адпаведнікаў — жыта, калосся. Вывад, які можна зрабіць з гэтага назірання: Максім Танк пясняр зямлі, хлебадайнай раллі, працы хлебароба. Ён — паэт жыцця зямнога, праз якое прасвечваецца жыццё нябеснае. Прыгадваюцца яго словы з верша «Перапіска з зямлёй» пра тое, што ён атрымаў адказ на ліст, «напісаны Плугам».
Зямное жыццё — гэта і могілкі, дзе пахаваны яго абаронцы-ахоўнікіІ салдаты «самай вялікай вайны». Гэта і святая памяць пра тых (лепшых!) сыноў і дачок, што ляжаць у брацкіх магілах, згарэлі ў сотнях тысячах хатыняў. Гэта хвоі і бярозкі, якія вартуюць вечны спакой тых, хто не вярнуўся, каго ўжо амаль не чакаюць не толькі мацеркі, але ўдовы - яраслаўны (67 гадоў, як закончылася вайна,
- сярэдні ўзрост беларуса-мужчыны). А ў далёкім пасляваенным годзе памяць была яшчэ свежая, абвостраная. Яшчэ за сталом ставілі падчас бяседы чаркі з гарэлкай для родных франтавікоў для загінуўшых бацькоў і сыноў. Пра гэту сітуацыю верш «Каб ведалі», які даў назву зборніку. Трагедыйны па змесце. Можна нават назваць яго рэквіевам па памінальным музычным творам. Ён і гучыць як музыка: доўгія і кароткія радкі, дактылічныя і мужчынскія рыфмы, чаргуючыся, то запавольваюць, то паскараюць тэмп вымаўлення і гучання. Кампазіцыйна верш складаецца, калі можна так сказаць, з дзвюх карцін: курган і сасна, якая на ім стаіць, як маяк, што паказвае дарогу да кургана -помніка вятрам, зорам, дзецям, птушкам у родны дом. Курган — сасна — зоркі — дождж — птушкі — дом — такімі коламі разыходзіцца аўтарскае перажыванне, хваляванне за тое, каб мы помнілі ваяроў, на іх не забыліся:
Расце на высокім кургане сасна,
Каб ведалі;
Дол апляла каранямі яна,
Каб ведалі;
Вяршынямі зоры кранае яна,
Каб ведалі; ,
3 ветрам гудзіць, як тугая струна,
Каб ведалі.
Абавязкова трэба адзначыць лаканізм пісьма паэта, асабліва вы разны ў фразе-сказе «Каб ведалі». Каб ведалі — і ўсё, і не трэба гуч- ных слоў. Сказана — як загадана сэрцам. Лаканізм як бы «падтрыманы» паўторамі, найперш гэтай сціслай, катэгарычнай фразай. Менавіта паўтор з’яўляецца адным з самых галоўных прынцыпаў пісьма Максіма Танка (асабліва ў верлібрах). Паўторы літаральна «нанізваюцца» адзін на адзін, дапаўняюць, пашыраюць, удакладняюць паэтаву думку. У дадзеным выпадку Ф пра неабходнасць, неаслабнасць святой чалавечай памяці. Чытаеш радкі — і нібыта зрокава бачьш, як яны рухаюцца, сашчэпліваюцца і расшчэпліваюцца, зноў сыходзяцца, як пашыраецца
вобразная карціна свету, як «замешваецца», ушчыльняецца філасоўскі змест твораў. Так і ў нашым канкрэтным выпадку. Завяршаецца верш вывадам пра тое, што сасна на кургане кліча і з’явы прыроды, і ўсё жывое ў роднае гняздоўе — на Радзіму, у свой дом.