Белорусские сочинения - Максім Танк - «Люцыян Таполя» Максіма Танка і «Дойліды» Дзмітрыя Кедрына: параўнальны аналіз

«Люцыян Таполя» Максіма Танка і «Дойліды» Дзмітрыя Кедрына: параўнальны аналіз

Не ведаю, ці чытаў Максім Танк паэму Дзмітрыя Кедрына «Дойліды» (па-руску — «Зодчие»). Думаю, што чытаў, ведаў пра гэты выдатны твор паэта, якога бандыты нізавошта (хутчэй за ўсё не па заказе) забілі ў двары дома. Таго вялікага мастака, які пакінуў нам у спадчыну празрыстую і светлую лірыку, з першых і да апошніх радкоў прасякнутую любоўю да маленькай дзяўчынкі, якую амаль штодзень катаваў бацька-п’яніца і якую ўратавалі камсамольцы, падарылі ёй ляльку (верш «Лялька»). Калі паэт чытаў гэты твор на кватэры Максіма Горкага, той плакаў ад перажыванняў.
Паэма «Дойліды» пісалася ў 1930-я гады і была апублікавана ў 1938 годзе, калі літаратура выконвала сацыяльны заказ камуністаў-сталінцаў і (у кантэксце) супрацьстаяла жалезнай дыктатуры, абараняла права мастакоў на свабодную творчасць, паказвала, як гэтае права адбірала ў таленавітых майстроў з народа ўладары свету. Відаць, азначаная ідэя і з’яўляецца галоўным пафасам твора. Яна падмацоўваецца другой — цар-тыран (а падзеі адбываюцца ў часі панавання Івана IV Грознага) карае мастакоў-самавукаў, народных умельцаў, якія ад нараджэння валодалі адчуваннем сапраўднай гармоніі і прыгажосці і ўмелі прымяніць яго на практыцы. Значыцца цар карае народ, выступае супраць яго — таленавітага і шчырага.
Сюжэт твора просты: дойлідам было загадана збудаваць царкву найлепшую, якіх да гэтага свет не бачыў. I яны збудавалі высокі, выдатны храм, які выклікаў здзіўленне і захапленне людзей і цара. Героі-дойліды атрымалі права на ўзнагароду, але тут умяшалася ў падзеі царская жорсткасць: тыран запытаўся ў дойлідаў, ці могуць яны пабудаваць яшчэ лепшы храм. I тыя, нічога не падазраючы, адказалі, што могуць, калі на тое будзе царская воля. I паднісалі сабе прысуд: цар загадаў асляпіць іх, каб пабудаваны пры ім храм застаўся
лепшым. Фінал твора трагічны — дойліды, майстры сталі жабракамі па волі тырана. Вось канцоўка паэмы:
И стояла их церковь,
Такая,
Что словно приснилась.
И звонила она,
Будто их отпевала навзрыд,
И запретную песню
Про страшную царскую милость Пели в тайных местах
По широкой Руси
Гусляры.
А ў паэме «Піраміда» пра старажытны Егіпет, рабоў, што працуюць нястомна, каб узвялічыць, узнесці да неба славу фараона, паэт, нібы за- вяршаючы гэтым вывадам паэму «Дойліды», дае адказ на пытанне пра вечнае і часовае, ухваляе дзеі нявольнікаў і выносіць прысуд тырану, які лічыў сябе бессмяротным:
И путник
... скажет:
— Царь!
Забыты в сонме прочих
Твон дела
И помыслы твои,
Но вечен труд
Твоих безвестных зодчих,
Трудолюбивых,
Словно муравьи!
Не ведаю, ці так было на самай справе, але што так магло быць — у гэтым няма ніякага сумнення. Калі чытаеш твор, з’яўляецца «крамольная» думка: а ці не час сталінскіх рэпрэсій меў на ўвазе мастак, паказваючы праўленне Івана Грознага? Ці не адчуваў ён сугучнасць далёкага XVI і XX стагоддзяў, калі ў Маскоўскай Русі і ў СССР над усім панавалі роўнавялікія тыраны? Можа, і адчуваў. Аднак мы можам сёння толькі меркаваць пра гэта ды па-філасофску разважаць.
Паэма Макстма Танка «Люцыян Таполя» надрукавана ў 1946 годзе і нібыта працягвае сюжэт кедрынаўскіх «Дойлідаў». У ёй паказана так- сама выключная таленавітасць мастака з народа, які выштукаваў выдатны храм, але размаляваў яго так, што біскуп і яго акружэнне пазналі сябе ў пачварных істотах: :
А з звычайнай цэглы,
Быццам з бронзы,
Паўставалі здані,
Рознае страхоцце,
Розныя звяры з людскім абліччам.
Гэта тыя, што хацелі знішчыць,
Пагасіць святло ў яго сэрцы.
I зрабіў ён гэта, каб адпомсціць «моцным свету» за іх крывадушнасць, хцівасць, за тых, хто загінуў пад уціскам жорсткай улады, у тым ліку і за аслепленых некалі Іванам Грозным дойлідаў. У помсце сваёй ён рашучы і смелы, бо кінуў выклік нават пасланніку каталіцкага Бога на зямлі — біскупу. Ён шчасліва пазбег кары, нібы зліўшыся з народам, «растварыўшыся» ў ім. Фіналам паэмы Максім Танк выказаў патрыятычную ідэю непадлегласці мастацтва змрочнай, уладнай сіле, яго| залежнасці толькі ад волі мастака, які абапіраецца на волю і «думку народную». Тую думку, што асуджала тыранію і ў трагедыі А. С. Пушкіна «Барыс Гадуноў», што ўслаўляла купалаўскіх Бандароўну і гусляра і асуджала крыважэрнасць легендарнага мсціўца Машэкі. ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ — гэта сам народ, гэта яго неад’емная часцінка:
Ды ніяк злавіць ім не ўдалося майстра.
Жыў Таполя
I вучыў людзей майстэрству,
Можа, сто, а можа, болей год.
Бо ў народзе,
Як ў прадвечным лесе,
Дзе ты знойдзеш дрэва, ад якога
Шум вясны пачаўся?
Дзе ты знойдзеш?
Менавіта так я разумею ідэйны пафас Танкавай паэмы — твора, промні якога маюць вытокі як у народнай, так і ў літаратурнайі творчасці. Паэма гэта — гімн свабодзе, гімн таленту, непадлегламу несправядлівай уладзе, незалежнаму ад ланцугоў. Сваім агульным настроем, пафасам яна перазвоньваецца са словамі купалаўскага Гусляра, звернутымі да князя: «Не скуеш толькі дум ланцугамі». Не ўсё купляецца і не ўсё прадаецца на нашай грэшнай зямлі