Белорусские сочинения - Максім Танк - Iдэйны змест паэмы Максiма Танка "Люцыян Таполя" Праблема мастака i мастацтва у паэме (2)

Iдэйны змест паэмы Максiма Танка "Люцыян Таполя" Праблема мастака i мастацтва у паэме (2)

Тэма бяссмерцтва народнага мастацтва, лес таленавiтых мастакоў з народа раскрываюцца ў паэме "Люцыян Таполя" (1946). Галоўны герой паэмы - народны ўмелец, пад рукамi якога, "бы ад чараў нейкiх, ажывала нават нежывое". Смаргонскiя лесарубы, рыбакi, каханая Тэкля станавiлiся апосталамi, прарокамi, а прыгнятальнiкi - iрадамi, рознымi пачварамi. Бiскуп Сямашка ня мог дараваць такога прастому "хлопу", чалавеку з народа, i прыдумаў цяжкую кару: "пад страхам пекла i пракляцця цэлых дзесяць год адбыць пакуты i не брацца за свае мастэства". Для мастака гэта азначала духоўную смерць. Але Таполя змог пераадолець гэтыя перашкоды, бо "хацеў пакiнуць пакаленням след жыцця свайго, сваiх пакут, сказ пра мары, пра свае iмкненне".

Мастак пасiвеў i так змянiўся за дзесяць пакутных гадоў, што нават сябры перасталi яго пазнаваць i (жыцця) крыўдзiцель бiскуп Сямашка даверыў непазнанаму Люцыяну Таполi збудаваць не батлейку, а новую сапраўдную святыню.

З гэтага моманту фабула паэмы развiваецца паводле прынцыпу помства жыцця - помства мастака, як у народных казках. Назло саноўнаму артадоксу Люцыян Таполя дазволiў свабоду творчасцi, даў выйсцi пакутлiвай патрэбе справядлiвасцi.

Не самой помствай, а творчым i стваральным парывам поўнiлася душа мастака, ен хацеў пакiнуць людзям запавет, асудзiць уцiск над творчасцю. Сiлы зла паказаны ў вобразах хiмер, падобных да паноў i духоўнiкаў-езуiтаў, "даайца Сямашкi". Усе яны заўзята паўзуць "па душу, па думку чалавека, што як сонца слепiць вочы iм...-чорным сiлам пекла". Мастак доляў свайго крыўдзi целя за жывое:


Дзесяць дзен хварэў Сямашка бiскур

I крычаў, каб прывялi Таполю.

На дзесятый дзень памер свiтаннем.


Люцыян Таполя вымушаны быў ўсеж уцякаць ад жывых прататыпаў сваiх хiмер. Ен знiк у народзе, i толькi новыя творы, што выплывалi з народных глыбiнь, гаварылi пра неўмiручасць таленту i мастацкай праўды, якiм няма i быць не можа нi канца, нi пачатку:


Бо ў народзе

Як у прадвечным лесе,

Дзе ты знойдзiш дрэва, ад якога

Шум вясны пачаўся?

Дзе ты знойдзеш!