Тэматыка, гуманiстычныя i агульначалавечыя матывы творчасцi Максiма Танка (2)
Паэзiя Максiма Танка (Яўгена Iванавiча Скурко), народнага паэта Беларусi, лаўрэата Ленiнскай прэмii, сагрэта дабрыней i даверам да чалавека. Для паэта вершы - гэта i прызванне, i праклем, i шчасце, i мука, i свяшчэнны абавязак.
У ваеннай лiрыцы М.Танка (зборнiкi "Вастрыце зброю", "Праз вогненны небасхiл") цэнтральнае месца займае вобраз Беларусi-партызанкi, паланенай, але няскоранай. У паэзii ваенных гадоў поруч з матывамi пагрозы фашызму выразна чуецца вера ў перамогу дабра над сiламi зла. Герой ваеннай лiрыкi М.Танка нi на iмгненне не забывае, за што, у iмя чаго ен змагаецца. Вайна для яго не прызванне, а цяжкi, неабходны абавязак.
У гады вайны быў напiсаны верш М.Танка "Родная мова" (1943). Мова беларусаў асэнсоўваецца аўтарам як арганiчная, iстотная часцiца духоўнай культуры народа. У самыя цяжкiя моманты гiсторыi мова дапамагала людзям выстаяць, не страцiць веры ў лепшую будучыню.
Паэтызуючы родную мову, услаўляючы велiч i сiлу народа, яго гiсторыю паэт заклiвае любiць i шанаваць сваю Айчыну, сваю мову, якая дае струмам песнi, а паэтам - натхненне.
Да твораў перыяду Вялiкай Айчыйнай вайны адносiцца паэма "Ямук Сялiба" у якой раскрываюцца вытокi ўсенароднай партызанскай барацьбы, патрыятызм i мужнасць абаронцаў бацькоўскай зямлi.
Пясляваенная паэзiя М.Танка вызначаецца тэматычнай шырыней i разнастайнасцю, фiласофскай разнавялiкасцю, маштабнасцю (зборнiкi "Каб ведалi", "На камнi, жалезе i золаце", "У дарозе", "Хай будзе святло").
Максiм Танк - прынцыповы гуманiст. Для яго вялiкая барацьба за лепшыя iдэалы чалавецтва - гэта барацьба не толькi за сацыяльную справядлiвасць, але i за паэзiю супраць антыпаэзii, за гармонiю супраць дэструктыўнасцi, за розум супраць бясплоднага самагубнага крыўляння.
У вершы-верлiбры "Перапiска з зямлей", якi адкрывае аднайменны зборнiк, сцвярджаецца велiч працы чалавека, якi ўсе жыцце прысвяцiў зямлi i плугу.
Сэнс сваей паэзii М.Танк бачыць у цеснай адмесцi з жыццем людской працы, з сенняшнiм жыццем, трывожным i неспакойным.
У вершах М.Танка есць прастата, высокая духоўнасць i неаслабная ўвага да людзей, да свету, да таго, пра што ен пiша. Верш "Рукi мацi"- гiмн працавiтым мацiным рукам, якiя нiколi не ведалi адпачынку. Мацi з'яўляецца для паэта ўвасабленнем чалавечай.... высакароднасцi, сцiпласцi.