Маці у паэзіі Максіма Танка
Маці з'яўляецца для паэта ўвасабленнем чалавечай дабрыні, высакароднасці, сціпласці, увасабленнем вечнасці. Рукі маці — гэта і дакор, бо яны — сведкі нялёгкіх часоў, на іх — сляды, «што навекі пакінуў шлях наш суровы». Ад цяжкай, непасільнай працы на іх з'явіліся чорныя глыбокія шрамы і маршчыны. I яны, гэтыя святыя рукі, стваралі людскую радасць і шчасце, неслі людзям святло і цяпло:
Колькі яны аапалілі світанняў,
Зораў над ламі.
Пасівераным, парэпаным рукам бабулі, маці прысвечаны шчымлівыя радкі верша «Мыццё бабкі Улляны». Памерла жанчына. Перад апошняю дарогай нябожчыцу пачалі абмываць і «ніяк яе адмыць рук не маглі ад скіб зямлі, ад каласоў і сонца, ад пялёнак і ануч, ад чорных і распаленых гаршкоў з бацвіннем, з бульбай...». Гледзячы на гэтыя рукі, усе загаласілі, «бо як рукамі гэткімі ды ў дзверы раю грукацьі».
Верш «Голас» (1965) прадаўжае тэму бязмежнай любові маці да дзяцей:
Голас незнаёмага можа эдзівіць,
Голас друга — на хвіліну спыніць,
Голас любай — сагрэць сонцам лета,
Голас маці — вярнуць з таго свету.
Матчын голас, на думку паэта, можа нават вярнуць з таго свету. Вядома, гэта метафара. Але калі дзіця ў небяспецы, маці зробіць усё магчымае, каб яго выратаваць. Яе голас можа прымусіць жыць і змагацца, калі губляецца сэнс жыцця і душа пачынае стыць.
Гімнам жаночай прыгажосці з'яўляецца верш М. Танка «Ауе Магіа». Пачынаецца ён апісаннем званоў кафедральнага сабора, якія клічуць на «АуеЬ Расказваючы пра масіўныя парталы і зводы, цесныя завулкі, паэт засяроджвае ўвагу на маладой манашцы.
У ёй ён разгледзеў цудоўнае прыроднае хараство. Пад сціплым манаскім убраннем паэт адчуў і ўявіў, як б'ецца маладое гарачае сэрца, што прагне радасці жыцця, шчасця, кахання і мацярынства. Праўда, аўтар не ўпэўнены, што яму ўдасца перайначыць манаскае жыццё дзяўчыны на свецкае (а можа гэтага і зусім не трэба?):
Не знаю, можа, мая малітва
Мне памагла б выйграць гэтую бітву,
Але пазвалі яе, I мапашка
Пайшла за ўсімі, ўздыхнуўшы цяжка,
Пад зводы змрочныя I глухія, —
Ауе Магіа!..