Белорусские сочинения - Максім Танк - Водгук на паэму Максіма Танка "Люцыян Таполя". Праблема мастака і мастацтва ў паэме

Водгук на паэму Максіма Танка "Люцыян Таполя". Праблема мастака і мастацтва ў паэме

Паэма «Люцыян Таполя» з'явілася ў 1946 г. у зборніку «Кеб ведалі». Гэты твор — гімн творчай працы і таленту. Асноўная праблема твора — праблема мастацтва, бяссмерця народа.

Цэнтральны вобраз паэмы — Люцыян Таполя, самабытны мастак, разьбяр і дойлід, увасабленне таленту, творчых сілаў народа. У творы намалявана шырокая карціна жыцця прыгоннага сялянства ў сярэднія вякі. Тут ёсць жывыя вобразы і рэалістычныя характары, якія надзелены бунтарскім духам, незвычайным гумарам. Сярод гэтых непаўторных характараў (пан, Сцяпан і Харытон, прыгажуня Тэкля, віленскі біскуп Сямашка) вылучаецца беларускі самавук-резьбяр Люцыян Таполя. Сваёй творчасцю народны мастак, які ўвасабляе погляды простых людзей, кідае выклік усёй сістэме сярэднявечнай схаластыкі. У духу эпохі і традыцый мастацтва Адраджэння Люцыян Таполя выкарыстоўвае ў сваёй творчасці рэлігійныя сюжэты і біблейскія міфы, кеб уславіць і ўзвялічыць народ, скінуць з п'едэсталаў зямных і нябесных багоў, паставіць на іх месца чалавечы розум.

Чуткі аб дзёрзкім учынку Таполі і яго мастацтве дайшлі да віленскага біскупа Сямашкі, які «пад страхам пекла і пракляцця» загадвае вялікаму майстру знішчыць свае творы і дзесяць год не брацца за работу. Забараніўшы творчасць разьбяра, ён спадзяваўся загубіць яго майстэрства, заглушыць бунтарскія настроі. Але дарэмна. Горды пакутнік не скарыўся. Ён пакляўся адпомсціць біскупу і яго паслугачам-езуітам.

На працягу дзесяці гадоў, поўных трагізму, Таполя пабываў у шматлікіх землях, але не скарыўся. Вярнуўшыся на радзіму, ён узяўся за любімую справу. Таполя так змяніўся, пасівеў, што «сам біскуп, не пазнаўшы ў майстры грэшніка даўнейшага, даверыў будаваць сваю святыню». I тут Таполя праяўляе свой талент, свае майстэрства, каб пакінуць нашчадкам «след жыцця свайго, сваіх пакут, сказ пра мары, пра свае імкненні...».

Ворагаў, якія імкнуліся патушыць святло ў сэрцы, разьбяр увасобіў у вобразах хімер з рагамі, «з зяпамі пачвар, з хвастамі гадаў». Паэт падкрэслівае, што ў бітве таленту і розуму чалавека з сіламі рэакцыі і рэлігійнага цемрашальства перамагае народ, яго светлы розум.

Люцыян Таполя — барацьбіт за чалавечую годнасць. Ён, як і народ, не можа мірыцца з самаўладствам біскупа, які хацеў заняволіць яго душу, спыніць палёт яго дум. У паэме на ўвесь гол ас гучыць гнеўны пратэст супраць насілля. У сваёй барацьбе вялікі мастак абапіраецца на падтрымку народа. Пасля заканчэння будаўніцтва касцёла і смерці біскупа след Таполі згубіўся. Колькі год яго шукалі, але знайсці так і не змаглі.

У вобразе Люцыяна Таполі адлюстравана барацьба беларускага народа са сваімі прыгнятальнікамі за духоўную самабытнасць і незалежнасць.