Вобраз палясоўшчыка Тараса (па паэме "Тарас на Парнасе")
Аўтарства паэмы "Тарас на Парнасе" доўгі час заставалася невядомьш, устанавіць яго было нялёгка з тае прычыны, што зусім адсутнічалі дакументальныя звесткі аб аўтары. Але апублікаваныя матэрыялы беларускага паэта і фалькларыста Аляксандра Рыпінскага сведчаць, што паэму "Тарас на Парнасе" налісаў у 1855 годзе ўраджэнец Віцебшчыны Канстанцін Вераніцын.
Галоўным героем паэмы "Тарас на Парнасе" з'яўляецца палясоўшчык Тарас. Слачувальна, з гумарам малюе аўтар свайго героя - лростага чалавека з народа, прыгоннага селяніна. У пачатку паэмы Тарас характарызуецца як чалавек трохі наіўны, пакорлівы, добры, рахманы. Ён добрасумленна нёс службу панскага лес-ніка, за што быў у вялікай пашане ў пана, пані і войта.
I вось з гэтым чалавекам адбыўся незвычайны вы-падак. А здарылася тое, што Тарас, стомлены нялёгкай працай, прысеў на пянёк, відаць, задрамаў, і ў сне з ім адбыліся дзіўныя прыгоды. Спачатку Тарас сустрэўся з мядзведзем і, уцякаючы ад яго, трапіў у нейкую яму. I апынуўся ён "на тым свеце", у вельмі прыгожай ваколіцы каля дарогі, што вяла на гару Парнас. Тарас быў вельмі цікаўны і дапытлівы па натуры. Таму ён вырашыў паглядзець, "што за шайтан Парнас такі?" А ўбачыў ён шмат цікавага. Падняўшыся на гару, Та-рас трапіў у "панскі двор" да багоў і вельмі здзівіўся, калі ўбачыў, што багі жывуць як звычайныя сяляне. I паводзяць яны сябе па-сялянску. Наглядзеўшыся на ўсё гэта і добра пад'еўшы на Парнасе ў багоў, Тарас з дапамогай зефіраў вярнуўся ў свой лес.
На гары Парнас, у незвычайных абставінах, Тарас як асоба раскрываецца болыш абагульнена, як народны характар. Ён смелы, дасціпны, здольны да танцаў. У сваіх ацэнках жыхароў Парнаса і пісьменнікаў Тарас выяўляе практычны розум, назіральнасць, пачуццё гумару, здольнасць захапляцца прыгожым. А пасля таго, як у час сваіх прыгод герой сустрэўся з пісьмен-нікамі, наглядзеўся на паводзіны паноў, ён змяніў свае адносіны да жыцця.
Праз вобраз Тараса, простага беларускага селяніна, аўтар сцвярджае думку аб тым, што нараджаецца но-вая, дэмакратычная літаратура, якая зробіць сваім га-лоўным героем простага чалавека, раскрые багацце і прыгожасць яго душы, яго характару.
Паэма "Тарас на Парнасе" займае асаблівае месца ў гісторыі беяарускай літаратуры. Яна з'явілася ў сярэ-дзіне XIX стагоддзя і адлюстравала вострую барацьбу розных ідэйных і эстэтьгчных напрамкаў. Сваім пафа-сам паэма сцвярджала народнасць і рэалізм у літаратуры. Гзтым і тлумачыцца яе выключная папулярнасць. Шырокай вядомасцю карыстаецца паэма і ў наш час.