Вобраз Тараса ў паэме "Тарас на Парнасе"
Паэма "Тарас на Парнасе" мае глыбокі сэнс. На першы погляд здаецца, што гэта звычайны жартоўны твор. Але тут выяўлены неардынарны погляд аўтара на жыццё сялян. Вобраз Тараса, галоўнага героя твора, увасабляе характэрныя рысы ўсяго беларускага народа.
Хто ж такі Тарас? Гэта, перш за ўсё, працавіты селянін:
Чуць золак - стрэльбу ён за плечы, Заткне сякеру за паяс, --Заўсёды ходзіць бор сцярэгчы I птушак біць з ружжа Тарас.
Нягледзячы на жартоўнасць і іранічнасць апавя-дання, нельга не заўважыць, што аўтар вельмі добра адносідца да свайго героя, а гэта значыць і да ўсіх про-стых людзей. Характар і паводзіны Тараса выклікаюць сімлатыю чытача. Асабліва падабаецца тое, як аўтар апісвае ўражлівасць селяніна, непасрэднасць у выяўленні пачуццяў:
Авохці мне! Як тпам прыгожа! Як быццам хтпо намаляваў! Чырвоны краскі, мак і рожа, - Ну, як сукенку хтпо паслаў!
Захапленне селяніна наваколлем, нягледзячы на яго беспрасветнае жыццё і няволю, стварае вобраз моцна-га духам чалавека, у якога тонкая, уражлівая душа паэта, здольная ўбачыць прыгажосць кветак, пачуць песню салаў'я. Магчыма, таму Тарас і здолеў узабрац-ца на гару, да вяршыні якой імкйуліся многія знакамітыя пісьменнікі:
Народ то быў ўсё не такоўскі: Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі I Гогаль шпарка каля нас Прайшлі, як павы, на Парнас.
Асабліва добра выяўляецца ідэя роўнасці людзей у сцэне гасцявання Тараса ў "панскім двары", калі раскрываецца шмат агульнага паміж панамі і сялянамі. I тыя, і другія вядуць падобны лад жыцця, маюць ад-нолькавыя звычаі.
Вельмі арыгінальна аўтар апісвае паноў, паказваючы іх багамі, што надае гэтьш вобразам япічэ большую іранічнасць. Дваякі сэнс пана-Бога заключаецца ў тым, што гэта можа азначаць і павагу, і высмейванне адначасова. Адносіны да паноў выяўляюцца не канкрэтна, але Тараса аўтар раскрывае як смелага, дасціпнага, здольнага да танцаў чалавека, які валодае пачуццём гумару, уСё больш і болып падкрэсліваючы яго станоўчыя рысы.
З'яўленне Тараса на Парнасе - падзея не рэальная, але яна заключае ў сабе вялікі сэнс. Гара Парнас - гэта толькі мара простага чалавека, яго ўяўленне аб будучыні, сон, які з'явіўся прароцкім...