Iдэйна-эстэтычная накiраванасць паэмы "Тарас на Парнасе". Асаблiвасцi жанру твора. Вобраз Тараса (2)
Галоўны героi паэмы - палясоўшчык Тарас. Гэта чалавек дасцiпны, кемлiвы, сумленны ў адносiнах да сваей працы. Ен па-свойму, крыху смешна, ўспрымае жыцце i тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад
Аднойчы, стомлены нялегкай працай, Тарас прысеў адпачыць i заснуў. У сне з iм здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе ў яму i аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Гярой паэмы, падымаючыся на гару, сустракаецца як з вядомымi пiсьменнiкамi Пушкiным, Лермантавым, Жукоўскiм, Гогалем, так i з рэякцыянерамi Булгарыным, Грэчам. На Парнасе Тарас трапляе ў панскi двор, месца жыхарства багоў.
Багi, адкрывае для сябе Тарас, жывуць так, як звычайныя сяляне, падобныя да iх. Так, Венера нагадвае сялянскую дзяўчыну. Яна "чырвона, тоўста, круглалiца", што адмавядае сялянскаму iдэалу жаночай прыгажосцi. Праўда, не зусiм падабаецца яна Тарасу, бо увесь час круцiцца перад люстэркам, дбаючы толькi пра сваю прыгажосць. Не даспадобы палясоўшчыку схiльны дап'янства Бахус, уладалюбiвы Зеўс, разбэшчаны Амур. I толькi да Гебы, якая вядзе ўсю гаспадарку, Тарас ставiцца з сiмпатыяй i спачуваннем.
З багамi Тарас трымае сябе ўпэўнена, з пачуццем уласнай годнасцi. Яму ўласцiвы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае i захапляцца iм. Сваiм танцам герой паэмы зачараваў багоў.
Калi ужо багi захапiлiся танцам селянiна, то, мусiць, неабходна звярнуць увагу на народнае мастацтва, на таленавiтасць простага чалавека. Гэту прагрэсiўную думку i выказвае аўтар паэмы.
Паэма "Тарас на Парнасе" спалучае ў сабе два моманты: рэальны i казачны.
Рэальным з'яўвляецца паляванне i служба Тараса, адносiны да яго пана, апiсанне заняткаў простых людзей (як яны "хазяйства водзяць", як лапцi падплятаюць, робяць рыбалоўныя сецi, як апранаюцца, што ядуць, як праводзяць вольны час). Казачным (умовным) з'яўвляецца сцэна пад гарой i на гары Парнас, дзе Тарас сустракаецца з вядомымi i невядомымi пiсьменнiкамi, лiтаратурнымi персанажамi, антычнымi багамi (дзеянне адбываецца ў сне).
Такая кампазiцыя твора, дзе пераплятаецца рэальнае i казачнае, дазволiла аўтару смела выразiць свае адносiны да пiсьменнiкаў i лiтаратурнага працэсу, да жiцця багатых i бедных людзей. Сам жа твор нагадвае вяселую казку: есць у ей падземнае царства, незвычайныя прыгоды, здарэннi i шчаслiвы канец. I гэтай казцы з слаўным палясоўшчыкам Тарасам суджана было доўгае жыцце i нязменны поспех у чытачоў.