Белорусские сочинения
-
Фёдар Янкоўскі
-
Водгук на апавяданне Фёдара Янкоўскага "Развітанне"

Якая ж праблема зацжавіла Фёдара Янкоўскага? Праблема чалавечых ўзаемаадносінаў, вернасці, любові і павагі да тых, хто быў побач шмат гадоў, дапамагаў праходзіць нялёгкі шлях жыцця сваей парадай, сваім прыкладам.
Настаўніца, якая ўсё жыццё прысвяціла вучням і аддала ім частку самой сябе, цяжка захварэла. Яе выпускнікі ведалі: Алена Адамаўна ўжо не ўстане на ногі, ей нічога не дапамагае. Але шукалі тое, што дапамагло б гэтаму блізкаму чалавеку застацца ў жыцці хоць на адну хвіліну больш адпушчанага лесам часу. Якая душэўная бура ўскалыхнула ўнутраны свет выпускнікоў! Сутыкнуліся дзве сілы: просьба не турбаваць хворую, а значыць, забыцца аб ей напярэдадні развітальнага вечара са школаю — з аднаго баку, і чалавечае сумленне, спагада, спачуванне, міласэрнасць — з другога. Хвароба настаўніцы стала для выпускнікоў перад выхадам у самастойнае жыццё апошнім экзаменам, які правяраў загартоўку іх душ, наяўнасць у іх чалавечага. I вучні вытрымалі гэтую праверку! Яны не здрадзілі сваей Алене Адамаўне, не пакінулі яе сам-насам са смерцю. Напалову яшчэ дзіцячыя душы выпускнікоў, дзякуючы нейкаму незразумеламу для іх саміх адчуванню, дапамаглі дзесяцікласнікам застацца сапрауднымі людзьмі з вялікай літары. Ды і ці магло быць iнакш? Канешне, не.
Настаўніца як у ваду глядзела, калі пачала рыхтавацца да сустрэчы са сваімі вучнямі. I вось, пачуўшы родныя і такія знаёмыя галасы, яна «... першы раз за апошнія чатыры тыдні сама устала з ложка. Першы раз за апошнія чатыры тыдні прайшла па пакоі, выйшла на балкон...» Цяпер мне чамусьці адначасова і балюча, і радасна. Я нават бачу, як схілілі перад сваей настаўніцай галовы юнакі, як заблішчэлі вочы ў дзяўчат, як горкія слёзы радасці і шчасця, пяшчоты і суму паліліся з вачэй маці Алены Адамаўны. А вось стаіць на балконе і сама настаўніца. Горда ўзняўшы галаву, ледзь стрымліваючыся, каб не заплакаць, яна сваей цудоўнай, як мне здаецца, усмешкай ціха і «неяк асабліва мякка» развітваецца са сваімі вучнямі. Перад такімі пачуццямі і чалавечымі адносінамі варта схілiць галаву.
Чытаючы «Развітанне», адчуваеш: у душы тваёй узнімаецца нешта чыстае, свет лае, прыгожае. I хочацца верыць, верыць у леппіае і пічыра ўсміхацца людзям, якія побач з намі.
Давайце ж будзем верыць і шукаць радасць у нашым не заўсёды простым і такім кароткім жыцці!