Вариант 1
Артымовіч Надзея, нарадзілася 18.02.1946 г. у вёсцы Аўгустова Бельска-Падляшскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сям'і служачага.
У 1964 г. скончыла Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім. У 1965-1967 гг. вывучала русістыку ў Настаўніцкай студыі ў Беластоку, затым - беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1972) працавала як расейска-польскі перакладчык у Інстытуце прамысловага дызайну (Варшава). У 1979 г. вярнулася ў Бельск-Падляшскі. Да 1983 г. працавала ў мясцовым Доме культуры. Сябра літаратурнага аб'яднання «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх пісьменнікаў з 1986 г.
Дэбютавала як паэт у 1970 г. (газета «Ніва», Беласток). Першы зборнік вершаў «У сне, у болю слова» (1979) выйшаў у перакладзе на польскую мову ў Беластоку. Там жа выйшлі зборнікі паэзіі «Роздумы» (1981), «Сезон у белых пейзажах» (1990).