Вариант 1
Давыдзенка Васіль, нарадзіўся 03.06.1933 г. у вёсцы Нежыхаў Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Менскай медыцынскай навучальні (1953) працаваў лабарантам на кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе №– 3 г. Менска. У 1955-1957 гг. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў лячэбны факультэт Менскага мёдыцынскага інстытута (1963). Працаваў лекарам-анколагам у клініцы №– 1 Менска, а ў 1965-1987 гг. - у навукова-даследчым Інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР.
Памёр 27.09.1987 г.
Друкавацца пачаў у час вучобы ў шматтыражцы інстытута. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Жывыя струны» (1978), «Свае і чужыя дарогі» (1983).