Биографии белорусскиx писателей - Каштанаў Арнольд - Вариант 1

Вариант 1

Каштанаў Арнольд (сапр. Эпштэйн Арнольд), нарадзіўся 21.12.1938 г. у горадзе Валгаградзе (Расея) у сям'і рабочага.

Скончыў механіка-тэхналагічны факультэт Маскоўскага аўтамеханічнага інстытута (1961). Працаваў памочнікам майстра, інжынерам-тэхнолагам на Менскім трактарным заводзе. У 1965-1980 гг. - старшы інжынер на Менскім аўтамабільным заводзе. Сябра СП СССР з 1975 г.

Піша на расейскай мове. У 1966 г. надрукаваў аповесць «Чего ты хочешь, парень» (часопіс «Неман»). Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «Заводской район» (1976), «Мой дождь» (1982), «Коробейники» (Масква, 1985), «Эпидемия счастья» (1986), «Лучшие годы» (1988).

Напісаў сцэнарый мастацкага фільма «Час яе сыноў» (пастаўлены ў 1975) і мастацкага тэлевізійнага фільма «Інжынер Антаніна Брагіна» (пастаўлены ў 1978, прэмія на Ўсесаюзным конкурсе за лепшы сцэнарый аб рабочым класе), п'есу «Не стой под грузом» (пастаўлена ў 1980).