Вариант 1
Кенька Міхась, нарадзіўся 08.02.1947 г. у вёсцы Верацеі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і чыгуначніка.
У 1965 г. скончыў Ласіцкую адзінаццацігодку і паступіў на філалагічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1969) працаваў у кіраўскай раённай газеце «Кіравец», настаўнічаў ва Ўдзелаўскай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна і ў Віцебску, быў лектарам, загадваў кабінетам камсамольскай работы ў Віцебскім абкоме камсамола (1969-1973). З 1973 г. - аспірант, з 1976 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1983 г. - намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 г. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.
У рэспубліканскім друку з рэцэнзіямі і артыкуламі па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, праблемах беларускай савецкай прозы і паэзіі пачаў выступаць у 1974 г. Аўтар кніг «Майстэрства Аркадзя Куляшова - перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987). Прымаў удзел у падрыхтоўцы Збораў твораў М.Лынькова і. М.Гарэцкага.
Перакладае з расейскай, украінскай, польскай моў.