Вариант 1
Козел Іван, нарадзіўся 21.05.1928 г. у вёсцы Канчаны Маладэчанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Маладэчанскую сярэднюю школу №– 1 у 1949 г. Настаўнічаў у Віткаўшчынскай пачатковай (1949-1959), Ермакоўскай сямігадовай (1959-1960) і Красненскай сярэдняй (1960-1963) школах Маладэчанскага раёна. Адначасова завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1963-1964), у 1964-1966 гг. - рэдактар Менскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, затым старшы рэдактар Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. У 1969 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1961 г.
Памёр 30.01.1970 г.
Выступаў як драматург з 1957 г. Аўтар п'ес «Папараць-кветка» (1958, пастаўлена ў 1957, асобнае выданне ў 1959), «Канчане - суседзі мае» (апублікавана і пастаўлена пад назваю «Над хвалямі Серабранкі» ў 1961, асобнае выданне ў 1963).