Биографии белорусскиx писателей
-
Ляпёшкін Уладзімір -
Вариант 1
Вариант 1
Ляпёшкін Уладзімір, нарадзіўся 08.02.1928 г. у вёсцы Церабель Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і настаўніка.
Сярэднюю школу канчаў у Рудзенску, у 1951 г. скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Менска выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, завучам, дырэктарам. У 1970-1979 гг. - дырэктар выдавецтва «Народная асвета». У 1979-1987 гг. - дырэктар СШ №– 23 г. Менска. Сябра СП СССР з 1962 г.
Узнагароджаны медалямі.
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1976).
Друкавацца пачаў у 1949 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей выдаў кніжку паэзіі «Званкі-званочкі» (1972).