Вариант 1
Марчанка Святлана, нарадзілася 15.05.1942 г. у вёсцы Папоўцы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і служачага.
Працавала на будоўлі, у рэдакцыі касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізма» (1958-1959). Адначасова вучылася ў сярэдняй школе рабочай моладзі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі была старшай піянерважатай у школе №– 1 у Касцюковічах. Скончыла Магілеўскі педагагічны інстытут (1964). У 1964-1966 гг. - загадчык школьнага аддзела Касцюковіцкага райкама камсамола. Працавала ў рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва» (1966-1967), «Чырвоная змена» (1967-1968). У 1969-1972 гг. - кіраўнік гуртка «Юныя сябры паэзіі» Дома піянераў у Слуцку, педагог у дзіцячых садах №– 10, 14 (1973-1978). Працавала ў часопісах «Вожык» (1978), «Работніца і сялянка» (1980-1983). З 1984 г. - рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1985 г.
Дэбютавала вершамі ў «Магілёўскай праўдзе» (1960). З літаратурна-крытычнымі матэрыяламі выступае ў друку з 1965 г. Аўтар кнігі «Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці» (1985).