Вариант 1
Мінкін Алег, нарадзіўся 31.03.1952 г. у вёсцы Чарняўка Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Бабруйскай школы-інтэрната №– 1 (1969) паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут, праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці (скончыў у 1975 г.). Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапампоўваючых станцыях нафтаправода «Дружба» (г. Наваполацак), інжынерам-наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск). З 1981 г. жыве ў Берасці. Сябра СП СССР з 1988 г.
Пачаў выступаць у рэспубліканскім друку з вершамі ў 1980 г. (газеты «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборніка паэзіі «Сурма» (1985) і п'есы-казкі для дзяцей «Як Лыска ваўком быў» (калектыўны зборнік «Крынічка», 1985), а таксама шэрага фантастычных апавяданняў, апублікаваных у перыядычным друку.
Перакладае з польскай, украінскай, ангельскай моў. Пераклаў вершы Ц.Норвіда, Б.Лесьмяна, Л.Стафа, П.Грабоўскага.