Вариант 1
Скурко Іосіф, нарадзіўся 24.02.1938 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1956 г. скончыў Пастаўскую сярэднюю школу №– 2 і стаў працаваць піянерважатым. Служыў у Савецкай Арміі (1957-1960). У 1965 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у ЦК ЛКСМБ (1965-1967), дырэктарам Бюро міжнароднага моладзевага турызму «Спадарожнік» (1967-1971), рэферэнтам у Савеце Міністраў БССР (1971-1974), палітычным аглядальнікам, каментатарам, загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання (1974-1989). Сябра СП СССР з 1986 г.
Узнагароджаны медалём.
Памёр 02.07.1989 г.
З вершамі ў друку выступіў у 1962 г. («Настаўніцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Бацькоўскі парог» (1973). Асобныя вершы, пакладзеныя на музыку, сталі вядомымі песнямі («Верасы», «Бацькоўскі парог» і інш.).
Перакладаў творы расейскіх, украінскіх і польскіх паэтаў. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Драўгістэ - дружба».