Вариант 1
Сяркоў Іван, нарадзіўся 04.01.1929 г. у вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
З 1948 г. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскую навучальню (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 г. - старшы рэдактар, у 1961-1989 гг. - галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 г. адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1970 г.
Узнагароджаны медалём.
Літаратурную працу пачаў у 1962 г. з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў (часопіс «Вожык»). Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы - хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам - артылерысты...» (1989).
Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы - хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974).